Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-05-01
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
У сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшла ў сьвет кніга “Пад скіпэтрам Расейскай імпэрыі: рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стагодзьдзя”. Госьцем перадачы – яе аўтар гісторык Алесь Радзюк. — Факты — рэч упартая — сьведчаць пра супрацьлеглае. Сапраўды, былі групоўкі, якія з радасьцю віталі Кацярыну ІІ, якія выступалі ў падтрымку Таргавіцкай канфэдэрацыі, якія чакалі прыходу сюды расейскіх войскаў. Гэта былі людзі, якія такім чынам вырашалі свае лякальныя мэркантыльныя інтарэсы.
Магутная карпарацыя, якая марыць пра сусьветнае панаваньне, нездарма заснавала сваю штаб-кватэру ў Менску. На думку яе мэнэджараў, Беларусь – ідэальная пляцоўка для духоўнай экспансіі па ўсім сьвеце. Сілы цемры і сьвятла сходзяцца тут у нечуваным двубоі… Гэткі сюжэт раману Паўла Севярынца “Беларусалім”, на выданьне якога Talaka-by распачала збор сродкаў. Аўтар – госьцем перадачы. — Назва раману спалучае два словы — Беларусь і Ерусалім. ... Болей »
Днямі ў сталічнай «Галерэі-tut.by» прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец — госьцяй перадачы. - (...) калі мы бярэм фрагмэнты ўспамінаў, дакумэнты, лісты і разьмяшчаем іх у храналягічнай пасьлядоўнасьці без суб’ектыўнага ўмяшаньня збоку, — атрымліваецца больш-менш аб’ектыўны расповед пра жыцьцё чалавека. Я б назвала гэта 3D-ракурсам.... Болей »
Кнігі маюць свой лёс, часам, як і ў людзей, – драматычны. Гэткі лёс напаткаў анталёгію аднаго верша Янкі Купалы “А хто там ідзе?”, якую ўклаў прафэсар Вячаслаў Рагойша – госьць перадачы. — Вячаслаў Пятровіч, «А хто там ідзе?» — адзіная анталёгія такога роду ў гісторыі беларускай літаратуры. А як увогуле зьявілася ідэя выдаць такую кнігу — адзін верш на 82 мовах? — Украіна дапамагла. Аднойчы я, будучы ў Львове, убачыў кніжку Тараса Шаўчэ... Болей »
Прэміяй імя Марыі і Аляксандра Стагановічаў сёлета была адзначаная кніга слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына “На радзіме Ігната Дварчаніна”. Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Ляўрэат – госьцем перадачы. — Вядома ж, задаволены. Таму што сёньня, як і ў другой палове мінулага стагодзьдзя, дзяржава фактычна не зьвяртае ўвагі на працу беларускіх краязнаўцаў. Вы зразумейце, што пасьля... Болей »
Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? Чаму і пасьля зьяўленьня друкарскага варштату кнігі працягвалі перапісваць ад рукі? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы – беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў. — Спадар Мікола, вядомая дакладная дата зьяўленьня на сьвет першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 году. Неўзабаве адзначацьмем 500-годзьдзе. Але... Болей »
Доўгатрывалая акцыя “Чытаем па-беларуску з Velkom” аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў актор Юры Жыгімонт, футбалісты магілёўскага “Дняпра” і аўтары часопісу “Буся”? Госьцяй перадачы – паэтка Раіса Баравікова. — З аднаго боку, кропля і камень точыць. З другога, безумоўна, падтрымка дзяржавы павінна быць. Прыемна, што да нашай акцыі ў многіх гарадах далучаюцца спартсмэны, скажам, у Магілёве і ... Болей »
У Маскве выйшаў у сьвет “Навамірскі дзёньнік” Аляксандра Твардоўскага. У ім – гісторыя змаганьня за быкаўскія аповесьці, успаміны пра раскулачанага бацьку, магілёўскага беларуса. Госьцяй перадачы – дачка паэта гісторык Валянціна Твардоўская, якая падрыхтавала дзёньнік да друку. — Чытаюць цяпер мала, і нікому, на мой погляд, сёньня не па сілах даць па-сапраўднаму абʼёмны аналіз гэтай працы за дзесяць гадоў. І якіх гадоў! Знакавага дзесяц... Болей »
Выйшаў у сьвет першы выпуск альманаху “Svajksta”, вакол якога згуртаваліся прыхільнікі этнічнай рэлігійнасьці (паганства). Чым прыцягальны для сучаснага чалавека дахрысьціянскі сьветапогляд? Госьцем перадачы – рэдактар выданьня Алесь Мікус. — Сапраўды, слова «svajksta» не зь беларускай мовы, яму ў нас найбольш адпавядае «зьвязда». «Svajksta» — слова-знак, яно ў старажытнапрускай мове азначала «сьвятло». Назваўшы так свой альманах, мы па... Болей »
Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах? Што насамрэч стаяла за прапановай Сьвятлане Алексіевіч узначаліць курапацкую камісію? І чаму не была выкананая ўрадавая пастанова па Курапатах на пачатку 90-х? Госьцем перадачы – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. — Камуністычная ўлада мае ў Беларусі дастойнага пераемніка — уладу лукашэнкаўскую. Дык як жа апошняя магла дазволіць раскрыць злачынства, учыненае сваёй ... Болей »
Першы прыватны помнік Францішку Скарыну зьявіцца сёлета ў Полацку. Як ён будзе выглядаць і ці ўпішацца ў культурны пэйзаж гораду, дзе ўжо ёсьць помнік першадрукару? Госьцем перадачы – ініцыятар праекту пісьменьнік Алесь Аркуш.<br /><br /><center><iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https://w.soundcloud.com/player/?url=https%3A//api.soundcloud.com/tracks/317189770&auto_play=false&hide_related=fal... Болей »