Том: том 3
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: В. Б. Евароўскі і інш.
Выдавец: Беларуская навука
Памеры: 615 с., 21 см
ISBN: 978-985-08-1561-3
Катэгорыя: Філязофія; Гісторыя; Культура; Палітыка; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Трэці том з’яўляецца лагічным працягам двух папярэдніх і прысвечаны другой палове XVI – пачатку XVII ст. у інтэлектуальнай гісторыі Бе-ларусі. У цэнтр увагі аўтараў трапілі рэлігійныя феномены – рэфармацыйныя і контррэфармацыйныя кірункі тагачаснай беларускай думкі. Праана-лізавана шматлікая палемічная і выхаваўчая літаратура прадстаўнікоў розных канфесійных напрамкаў і рэканструяваны адметнасці пабудовы тэалагічных сістэм. Кніга змяшчае развагі аўтараў датычна самой сітуацыі мультыканфесійнасці культуры ВКЛ, можна прасачыць, як паступова беларуская культура шукала адказы на выклікі суіснавання некалькіх веравы-знаўчых парадыгм у адным часе і прасторы, спараджаючы ўнікальныя ма-дэлі талерантнасці і сінтэзу. Значная частка тома прысвечана разгляду і ана-лізу феномена барочнай культуры ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі, тых новых парадыгм мыслення і бачання чалавека і свету, якія запачаткавала Барока на нашых землях. Прызначаецца спецыялістам у галінах філасофіі, гісторыі культуры, культуралогіі, палітычных і сацыяльных навук, а таксама ўсім, хто неабыякавы да айчыннай інтэлектуальнай спадчыны.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
Каталёг: Kamunikat.org
У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультурная сітуацыя і ідэалагічны кантэкст засваення і развіцця ідэй еўрапейскага Рэнесансу з пункту погляду міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялога. Асаблівая ўвага надаецца творчасці Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Мацея Стрыйкоўскага і інш., узнаўленню базавых элементаў поз... Болей »
Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходнееўрапейскія вытокі айчынн... Болей »