Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Тарашкевіч Браніслаў, Беларуская граматыка, выданьне пятае, пераробленае і пашыранае

Беларуская граматыка

для школ

Тарашкевіч Браніслаў

Месца выхаду: Вільня, Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1929, 1992

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Катэгорыя: Беларуская мова

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3673], [4891]

Колькі словаў да перавыданьня. Панад тры чвэрці стагодзьдзя прайшло ад часу, калі пабачыла сьвет першая навукова распрацаваная граматыка беларускай мовы Браніслава Тарашкевіча ў 1918 годзе. Гэтая граматыка адыграла вядучую ролю ў разьвіцьці беларускае літаратурнае мовы, стандартызацыі беларускага пра-вапісу, па ёй вучыліся тысячы вучняў. Але ад гадоў 1930-х гэты падручнік, як і дзесяткі іншых беларускіх падручнікаў і кніжак, быў забаронены й зьнішчаны савецкай уладай. Зьнішчыла савецкая ўлада і Браніслава Тарашкевіча. Асабліва трагічная пара настала для беларускае мовы. У Менску была праведзеная г. зв. рэформа беларускага правапісу ў 1933 годзе, у выніку якое насуперак натуральнаму разьвіцьцю мовы, пачалося штучнае й мусовае набліжаньне беларускае мовы да мовы расейскае. Гэты гвалтоўны працэс, нажаль, ня спынены й да цяпершняга часу ды калечаньне беларускае мовы прадаўжаецца. Аднак накінутыя і ўводжаныя русыфікатарскія мерапрыемствы мусяць скончыцца! Паварот да натуральнага працэсу разьвіцьця мовы ды наагул культуры нацыі — няўхільнасьць ды «тарашкевіцы» у гэтым будзе належаць першая роля. I дзеля таго, што «Граматыка» Браніслава Тарашкевіча ўсё яшчэ ня ўсюды даступная, гэты краявугольны падручнік перадрукоўваецца для шырокага карыстаньня. (Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк, 1992)

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Тарашкевіч Браніслаў, Выбранае

Выбранае

Крытыка, публіцыстыка, пераклады

Тарашкевіч Браніслаў

Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай сялянска-рабочай Грамады. Сярод творчай спадчыны Б. Тарашкевіча вялікае месца займае публіцыстыка. Яна нясе ў сабе непаўторны вобр... Болей »


pdf
Тарашкевіч Браніслаў, Беларуская граматыка для школ

Беларуская граматыка для школ

факсімільнае выданне

Тарашкевіч Браніслаў

Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »