Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Мінкін Алег
Выдавец: Рунь Выдавецтва Беларусаў Літвы
Выдавецкая сэрыя: Партрэты Віленчукоў
ISBN: 9955-427-10-8
Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 2001 by Галіна Войцік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Віленскага цэнтру грамадзкіх ініцыятываў "Дэмакратыя для Беларусі"
Кніжка беларускіх аўтараў зь Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная жыцьцю й працам Cтанiслава Cтанкевiча (1907—1980) – выдатнага беларускага лiтаратуразнаўца, буйнога грамадзкага дзеяча ў Заходняй Беларусi й на эмiграцыi, рэдактара часопiсу “Рух”, газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус”. Жыцьцёвы шлях Станіслава Станкевіча пачаўся ў Арлянятах на Ашмяншчыне, а закончыўся ў Нью-Ёрку. На ягоным жыцьцёвым шляху былі этапы: Вільня, Наваградак, Барысаў, Нямеччына й апошні – Злучаныя Штаты Амэрыкі. Віленскі этап ахапіў навуку ў Віленскай Беларускай Гімназіі й Віленскім Унівэрсытэце. Гэта быў не такі ўжо і вялікі адрэзак часу, але менавіта ў Вільні Ст. Станкевіч сфармаваўся як сьведамы беларус, як публіцыст і літаратуразнаўца. Ад часу пераезду ў Амэрыку і амаль да самай сьмерці Ст. Станкевіч быў сталым супрацоўнікам Беларускай службы Радыё Свабода. Менавіта ягоныя праграмы выклікалі рэзкую рэакцыю савецкіх ідэолягаў і ў БССР імя Станкевіча прыгадвалася толькі ў зьняважлівым кантэксьце. Галоўныя кнігі Ст. Станкевіча – “Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў” (1967) і “Янка Купала. На сотыя ўгодкі ад дня нараджэньня” (1981)
Выдавецкія сэрыі: Партрэты віленчукоў
Каталёг: Kamunikat.org
Марыян Пецюкевiч (1904 – 1983) вучоны-этнограф, публіцыст, дзеяч беларускага грамадзкага й культурнага жыцьця Заходняй Беларусi ўлучна зь Віленшчынай, фактычны галоўны рэдактар маладзёвага часопiсу «Шлях Моладзi». Першая палова ХХ ст. – гэта пара, калі шырака разгарнуўся беларускі адраджэнскі рух, адным з асноўных цэнтраў якога сталася Вільня. Таму ня дзіва, што лёс шмат якіх беларускіх дзеячоў тае пары быў цесна зьвязаны зь Вільняю. Ся... Болей »
Кніжка патрыярхаў беларускага нацыянальнага жыцьця Вільні Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік прысьвечаная асобе Канстаньціна Галкоўскага (1875—1963) – карэннага вiленчука й беларус паводле паходжаньня. Галкоўскі залiчаны ў сучаснай Лiтве да плеяды лепшых нацыянальных кампазытараў. Мiж тым ня меншыя, калi ня большыя, заслугi Канстанцін Галкоўскі мае і перад беларускiм музычным мастацтвам. Але ж у Беларусi ён — забыты кампазытар… Галкоўскі... Болей »
Цікавасць да асоб, якія ўнеслі незвычайна важнае ў даследаванні гісторыі краіны - гэта асноўная тэма, якой займаюцца Лявон Луцкевіч і Галіна Войцік. Даследчыкі не абашлі ўвагай і Антона Антановіча, прафесара Віленскага Універсітэту. Асноўная заслуга даследчыка - бясцэнны ўклад у развіццё беларусістыкі, выяўленне спэцыфікі і ролі старабеларускай мовы - дзяржаўнай мовы ВКЛ. Антон Антановіч вёў даследаванне кітабаў - рукапісных помнікаў 16... Болей »
Падзеі "нашаніўскага перыяду" ў гісторыі Беларусі да гэтага часу яшчэ не знайшлі свайго паўнавартаснага адлюстравання. Да гэтага часу беларусы не ведаюць прозвішчаў і імён сапраўдных адраджэнцаў, асветнікаў. Варта адзначыць з гэтай нагоды брашуру Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік, прысвечаную дзейнасці Адама Станкевіча. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як яскравы адраджэнец. Менавіта ён, з'яўляючыся каталіцкім святаром, выступаў за тое, к... Болей »
На працягу доўгіх гадоў імя Аляксандра Уласава было фактычна пад забаронай. Толькі дзе-нідзе можна было знайсці кароткія ўрыўкі, поўныя недакладнасцей, невялікія артыкулы пра гэту асобу. Адметнасць постаці Аляксандра Уласава ў тым, што ён быў здольным журналістам, шматгадовым рэдактарам беларускай газеты "Наша Ніва". Будучы рэадактарам, журналістам, Аляксандр Уласаў цесна кантактаваў з віленскім беларускім асяроддзем, менавіта гэта і па... Болей »
У гэтай публікатцы распавядаецца пра заходне-беларускага дзеяча Янку Шутовіча - рэдактара часопісаў "Калосьсе" і "Студэнцкая Думка", навукоўца, апошняга дырэктара слынныга Віленскага беларускага музэю ймя Івана Луцкевіча. Болей »