![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: «Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура
Памеры: 672 с. [8] с.: іл., 21 см
ISBN: 985-504-033-3
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2005 by Караткевіч У.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-8
Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў. Трыццаць чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Зьмест
«Рша камен...»
Блакіт і золата дня
Дзікае паляванне караля Стаха
Дрэва вечнасці
Каласы пад сярпом тваім. Фрагмент рамана
Кніганошы
Ладдзя Роспачы
Лісты
Людзі зямлі беларускай. Фрагмент нарыса «Зямля пад белымі крыламі»
Паром на бурнай рацэ
паэзія
Родная мова
Сівая легенда
Сіняя-сіняя
Твой зорны час
Чазенія
ладзімір Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, перакладчык, папулярызатар гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Хімік», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (1973). # Уладзімір Караткевіч (1930–1984) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта... Болей »
У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні асобных твораў аўтара. Болей »
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку приватных), што не дазволены для ... Болей »
Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумары-стычныя малюнкі. Праз іх ... Болей »
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »
У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг. Болей »
У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследванні пісьменніка. Болей »
У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »
У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »