Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Супрун Васіль, Геніюш Ларыса, Незабыўныя “ксівы”

Незабыўныя “ксівы”

вершы з падпольнай канцлягернай перапіскі з Ларысай Геніюш

Супрун Васіль, Геніюш Ларыса

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Шэіна Даша, Гірдзюк Маша

Мастацкі рэдактар: Гецэвіч Юрась

Выдавец: Юрась Гецэвіч

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Правы чалавека; Грамадзтва; Крыніцы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Ідэя, сканаваньне, кампутаровы набор, вычытка Ганна Мухіна; Кампутаровая шыхтоўля і дызайн, вычытка, друк Юрась Гецэвіч

Незабыўныя “ксівы” – гэта зборнік вершаў з падпольнай канцлягернай перапіскі Васіля Супруна з Ларысай Геніш. Тут ліставанне двух асобаў, які у адным часе знайўшліся у адным месцы і ў аднолькавых, вельмі цяжкіх умовах. Ліставанне гэтае можна назваць школай. Школай жыцця, школай паэзіі. Васіль Супрун, завочна знаёмы з Ларысай Геніюш праз яе зборнік, які пабачыў свет у 1942 годзе, пачаў ліставанне з паэткай у канцэнтрацыйным лагеры. Дасылаў ёй свае сціплыя творы, чакаў на адказ, на словы крытыкі, на парады. У зборніку прадстаўлены поўны збор вершаваных ліставанняў, якія удалося зберагчы і захаваць, складзеных, па магчымасці, у храналагічным парадку. Дзякуючы гэтым ліставанням і руплівасці Васіля Супруна ў захаванні перапіскі, эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш і самога Васіля Супруна захавалася для наступных пакаленняў. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Геніюш Ларыса

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле