Месца выхаду: Баранавічы
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Аксак Валянціна
Выдавец: ГА АРР Варута
Copyright © 2000 by Лера Сом
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У зборнік “Там, на небе” увайшлі 73 вершы Леры Сом. Філасофскія і дасціпныя, пра каханне і жноцкасьць. Лёгкія і ўдумлівыя. Вершы-лірынкі. Зноў прыйшла туга, якая горай болю... Хоць бы папярэдзіў, лёс, мяне спярша!.. Быццам нешта дужа просіцца на волю – Ці то гэта песні, ці сама душа. У вершах Леры Сом – сама душа. Чыстая, светлая, ясная, жаночая, ўтульная, ранімая, чульлівая. Душа, без якой сьвет – не сьвет, жыцьцё – не жыцьцё. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Сом Лера
Каталёг: Kamunikat.org
Лера Сом – педагог, паэтка, артыстка, палітычная актывістка, вялікая арганізатарка, маці. Усе падкрэсліваюць здольнасць гэтай жанчыны адстойваць свае перакананні. Калегі па партыі называюць Леру Сом абліччам БНФ, у школе яна – адна з найлепшых выкладчыц беларускай мовы, удзельнікі моладзевага гурта «Індра» мяркуюць, што яна «найлепшая паэтка – аўтарка песенных тэкстаў», хоць паміж імі і ёю – 20-гадовая розніца ва ўзросце. Яна сама сябе ... Болей »
Вершы пра каханьне, вершы для душы і пра душу. Вершы для сябе. Каралева, да якой хадзіць у госьці – гонар, пасядзець на каралеўскай кухні, пачытаць вершы, падарыць кветку, выпіць каву. Побач з каралевай. Не, гэта не пра яе, гэта - пра нас. Адчуць сябе каралевай, якая прыходзіць у сне, уначы, прыходзіць, каб завалодаць жыцьцём, думкамі, марамі. Каралева – гэта Я. Кожная жанчына – Каралева. Лера Сом – таксама Каралева і па-каралеўску лёгк... Болей »
Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: І Усе мы філёзафы; ІІ Man; III Woman; і IV Клясычныя практыкаваньні. Як гавораць самі назвы раздзелаў, характар в... Болей »
Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Уцякаем ад навальніцы... -- Нам маланкі б'юць наўздагонку, -- Нам грамы разьдзіраюць вушы... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак, -- Са сталіцы і да сталіцы -- Мкнуцца нашыя абалонкі, -- Ненадзейны прытулак душаў... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Шаты дрэваў, крыжы і дахі, -- Часткі вечнага краявіду, -- Непаўторныя і ў падобным... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Адыход... Болей »