Лера Сом (Алена Уладзіміраўна) - нарадзілася 12 жніўня 1966. Беларуская паэтэса і бард. Сябра Саюза беларускіх пісьменікаў (1998). Адзін з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб'яднаньня «Наддзвіньне» (2001-2005). Вучылася ў Полацкай сярэдняй школе №. 13. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1989), завочна — філалагічны факультэт БДУ (1999). Працуе выкладчыцай маляваньня і беларускай мовы і літаратуры ў Полацкай сярэдняй школе №. 5.
Першыя вершы надрукаваны ў 1987г. Першая кніга паэзіі — «Блюз каралеўскае кухні» (1994) выйшла ў сэрыі “Паэзія новай гэнэрацыі”, якую выдавала Таварыства вольных літаратараў пры дапамозе Фонда Сораса. Пасля выйшлі паэтычныя зборнікі «Адзінокая зорка» (1996, “Мастацкая літаратура”), «Там, на небе» (2000, Баранавічы), “Свабода Слова Зіма” (2005, “Логвінаў”), “Каралева прыйдзе ноччу”(2007, “Логвінаў”). Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000г. выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыкла фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001), літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, навуковых публікацый на тэмы словаўтварэння.
Вершы пра каханьне, вершы для душы і пра душу. Вершы для сябе. Каралева, да якой хадзіць у госьці – гонар, пасядзець на каралеўскай кухні, пачытаць вершы, падарыць кветку, выпіць каву. Побач з каралевай. Не, гэта не пра яе, гэта - пра нас. Адчуць сябе каралевай, якая прыходзіць у сне, уначы, прыходзіць, каб завалодаць жыцьцём, думкамі, марамі. Каралева – гэта Я. Кожная жанчына – Каралева. Лера Сом – таксама Каралева і па-каралеўску лёгк... Болей »
Чытаць назву гэтага зборніка можна па-рознаму. Можна, стаўляючы кропкі пасля кожнага слова. Тады атрымаецца трыпціх “Свабода. Слова. Зіма”. Можна інакш – пра свабоду слова, пра свабоду зімы “Свабода слова зіма”. Чытайце, як падабаецца. Насамрэч зборнік падзелены на 4 часткі, а лепш сказаць вершы аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: І Усе мы філёзафы; ІІ Man; III Woman; і IV Клясычныя практыкаваньні. Як гавораць самі назвы раздзелаў, характар в... Болей »
У зборнік “Там, на небе” увайшлі 73 вершы Леры Сом. Філасофскія і дасціпныя, пра каханне і жноцкасьць. Лёгкія і ўдумлівыя. Вершы-лірынкі. Зноў прыйшла туга, якая горай болю... Хоць бы папярэдзіў, лёс, мяне спярша!.. Быццам нешта дужа просіцца на волю – Ці то гэта песні, ці сама душа. У вершах Леры Сом – сама душа. Чыстая, светлая, ясная, жаночая, ўтульная, ранімая, чульлівая. Душа, без якой сьвет – не сьвет, жыцьцё – не жыцьцё. (Н... Болей »
Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Уцякаем ад навальніцы... -- Нам маланкі б'юць наўздагонку, -- Нам грамы разьдзіраюць вушы... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак, -- Са сталіцы і да сталіцы -- Мкнуцца нашыя абалонкі, -- Ненадзейны прытулак душаў... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Шаты дрэваў, крыжы і дахі, -- Часткі вечнага краявіду, -- Непаўторныя і ў падобным... -- Па дарозе зь Вільні на Полацак -- Адыход... Болей »
* Змест часопіса «Маладосць» за 2007 год * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Снежань * БАРАВІКОВА Р., «Што год наступны нам рыхтуе...» * БЕЛЬСКАЯ Ірына, «Над зоркамі ёсць вышыня...» * ВЕРЦІХОЎСКАЯ Марыя, Адкрыты ўрок, або Знесеныя ветрам * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня * ГАРАДНІЦКІ Яўген, Шлях вучонага і пісьменніка * ГАРЭЛІКАВА Таццяна, Хутка яснела неба. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. * З... Болей »
* "Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць... "Новыя выданьні на кніжных паліцах" * Абламейка Сяргей, Каменная песьня. Гарадская імпрэсія з вершам * Адамовіч Андрэй, Заўтрашні дзень * Бадак Алесь, Па той бок адлюстраваньня * Баляслаў Марка, Любоў паўстанцкая сьвятая * Быкаў Васіль, Бліндаж * Вярцінскі Анатоль, "Ой, сад, ты, мой сад...", альбо Колькі ж ворагаў у беларушчыны * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і н... Болей »
* Адамчык Вячаслаў, Адзін месяц 2000-га году * Алексіевіч Сьвятлана, Радыёактыўны агонь, альбо Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету. Гутарка з Полем Вірыльа * Астравец Сяргей, Garten. Два эсэ пра Горадню * Бадак Алесь, Ра * Брыль Янка, Ляцела Зязюля... Сёлетнія запісы * Бутэвіч Анатоль, На пачатку было слова. І слова было - Беларусь * Васілеўскі Пётра, Чалавек эпохі нашага Адраджэ... Болей »
Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт Чаропка ПОЎНЫ КЕРКЕШОЗ * Алесь Аркуш - Тарас Возьняк ЗАХАВАНЬНЕ СТАРОЙ І НАРОШЧВАНЬНЕ НОВАЙ ВІНАГРАДНАЙ ЛАЗЫ * Іван Фурсевіч НЯЎЗЯТАЕ ... Болей »
* Адамовіч Славамір, Вяртаньне ў рэвалюцыю * Аркуш Алесь, Неспакой, выкліканы сабачым выцьцём * Аркуш Алесь - Тычына Міхась, Пачуць новае маўленьне * Астравец Сяргей, Радзівілаўскія дамавіны. Мужыцкая праўда * Брусевіч Анатоль, За дзень да сьмерці * Гумянюк Юры, Візуальная тэрапія памяці * Гурба Тамаш, "І лопат таполі" * Кенэлі Томас, Сямейнае вар'яцтва * Козік Алесь, Паміж "крывічамі" і "беларуса... Болей »
Лера Сом – педагог, паэтка, артыстка, палітычная актывістка, вялікая арганізатарка, маці. Усе падкрэсліваюць здольнасць гэтай жанчыны адстойваць свае перакананні. Калегі па партыі называюць Леру Сом абліччам БНФ, у школе яна – адна з найлепшых выкладчыц беларускай мовы, удзельнікі моладзевага гурта «Індра» мяркуюць, што яна «найлепшая паэтка – аўтарка песенных тэкстаў», хоць паміж імі і ёю – 20-гадовая розніца ва ўзросце. Яна сама сябе ... Болей »