![]() |
![]() |
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2022-07-20
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
10 ліпеня ў касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах, дзе 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны нацыянальны геній Янка Купала, быў усталяваны і асвечаны памятны знак. Барыльеф быў выкананы скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. - Гэта праца знакавая для мяне, - адзначыў Сяргей Гумілеўскі. - Мой бацька Леў Гумілеўскі не аднойчы звяртаўся ў сваёй творчасці да вершаў і паэмаў Янкі Купалы. Да 140-годдзя з дня нараджэння паэта барэльеф быў асвечаны кс. Юрыяем Быкавым і адкрыты для агляду. Шмат гасцей з Менска і Радашковічаў наведалі традыцыйны Купалаў фэст, які праводзіць штогод у ліпені пробашч парафіі Св. Тройцы ксёндз Юры Быкаў дзеля ўшанавання памяці Янкі Купалы і для духоўнага разважання над творчасцю паэта і прарока, які нарадзіўся на гэтай зямлі, быў ахрышчаны ў касцёле Святой Тройцы, напісаў у раннім перыядзе шмат пранікнёных твораў на духоўную, хрысціянскую тэматыку, але гэтыя тэмы былі выцеснены часова савецкай рэчаіснасцю, і зараз атрым-ліваюць у чытачоў належнае асэнсаванне.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
З вялікага арыйскага кола часу (калі чакра) беларусы, як і многія іншыя народы, выдзелілі маленькае кола часу даўжынёй у адзін год. Як гаварылася раней, і год дзеліцца на яшчэ меншыя адрэзкі часу. У большасці краін свету прынята дзяленне года на чатыры сезоны, па тры каляндарныя месяцы ў кожным. Аднак індыйскі каляндар, напрыклад, дзеліць год на 6 сезонаў, па 2 месяцы ў кожным, каляндар саамаў - на восем, а ў старажытнасці ў некаторых к... Болей »
18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да "любові і адзінства", На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах - самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы. Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне ... Болей »
Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэва. Роберту Фрэнсісу Прэва 69 гадоў, і ён прыняў імя Леў XIV. Большую частку жыцця ён правёў у Перу і мае рэпутацыю рэфарміста, як і нябожчык Папа Францішак. Роберт Фрэнсіс Прэва нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Ён уступіў у ордэн святога Аўгусты-на ў 1977 годзе і прыняў святарскае пасвячэнне ў 1982-м. Атрымаў ступені магістра багаслоўя і доктара кананічнага... Болей »
26 красавіка ў ам. Беліца адбылося свята трады-цыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні", якое з'яўляецца адным з каларытных брэндаў Гарадзеншчыны. Гэта ўнікальнае свята, заснаванае на асаблівасцях нацыянальнай беларускай кухні, якая існуе ўжо некалькі стагоддзяў. Конкурс ладзіцца з мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні. У 2025 годзе галоўнай тэмай мерапрыемства сталі стравы з капусты. З даўніх часоў стра... Болей »
26 красавіка на ватыканскай плошчы Святога Пятра адбылося развітанне з Папам Францішкам, пасля чаго цела Пантыфіка было перавезена ў Базыліку Санта-Ма-рыя-Маджорэ - месца яго вечнага спачыну. Пахавальная святая Імша распачалася ў 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (11.00 па менскім часе). Яна стала першай з дзевяці эўхарыстычных цэлебрацый, якія будуць праходзіць на працягу бліжэйшых дзевяці дзён жалобы і малітвы пасля смерці Святога ... Болей »
Дарагія браты і сёстры, у чарговы раз мы стаім перад таямніцай пустой магілы Езуса і чуем словы, поўныя любові, суцяшэння і надзеі: "Не бойцеся! Хрыстус ужо ўваскрос, Пан мой і мая надзея. А месцам сустрэчы будзе Галілея…" Гэтыя словы павінны ўмацоўваць нашу веру, што сярод зменлівасці і хаосу сучаснага свету ў розных выпрабаваннях і цярпеннях надалей крыніцай любові і сілы нязменна з'яўляецца ўваскрослы Пан - Пераможца смерці, пекла і... Болей »
Сумесны праект "Урок у музеі", падпісаны паміж Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае сваю дзейнасць. У Доме Валянціна Таўлая для вучняў 4 А класа, сярэдняй школы № 15 г. Ліды тут была абмеркавана тэма ўрока: Пятрусь Броўка "А ты хоць дрэўца пасадзіў?" Урок быў праведзены ў выставачнай зале "Час прывёў на Пар-нас", дзе прадстаўлены матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. ... Болей »
У літаратурны музей завіталі выхаванцы дзіцячага садка № 22 г. Ліды. Яны наведалі экспазіцыю "Брукаванае слова", прысвечаную дзіцячаму паэту Петрусю Граніту, разам з экскурсаводам пачыталі яго верш "Зайчыкаў хлеб". Дзеці даведаліся пра дзяцінства Валянціна Таўлая, якое прабегла і праз вулачкі горада Ліда яшчэ ў далёкіх 1921-1923 гадах. З вуснаў экскурсавода яны пачулі верш "Верабейкі", напісаны ў 7-гадовым узросце хлопчыкам Валянцінам, ... Болей »
З 27 па 29 сакавіка Лідскі гістарычна-мастацкі музей прыняў удзел ў Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыс-тычных паслуг "Адпачынак-2025" на Менск-Арэне. Ад Дома Валянціна Таўлая з удзелам "Францішка Скарыны" прайшоў інтэрактыў па напісанні пяром з чарнілам, а таксама майстар-клас па вырабе вераб'я ў тэхніцы арыгамі, па матывах напісання першага верша "Верабейкі" Валянціна Таўлая ў Лідзе ў 1923 годзе і інш. Разам з тым наведвальнікі мелі ма... Болей »
Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі пачатак унясення ў глебу насення збажыны, прайшло ў Лідскім раёне. Месцам “Засевак” стала адно з палёў ЛРСУП “Мажэйкава”, куды сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Лідскага раёна на чале са старшынём райвыканкама Аляксандрам Людвігавічам Вярсоцкім, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі духавенства, культуры — усе, хто ўсведамляе значнасць пасяўной... Болей »