|
|
Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2025-05-21
Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да "любові і адзінства", На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах - самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы. Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне паліўма і ўручэнне пярсцёнка рыбака. Кардынал-дыякан Дамінік Мамберці ўсклаў на плечы Папы Льва белы ваўняны паліўм - сімвал пастырскай місіі і зносін з Сусветнай Царквой. Кардынал Луіс Антоніа Тагле з Філіпін надзеў на палец новага Папы пярсцёнак рыбака, сімвал улады. Пярсцёнак таксама адзначае Льва XIV як пераемніка Святога Пятра, апостала-рыбака і першага Папы. Беларускую дэлегацыю на інаўгурацыі ўзначальваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. У час урачыстай цырымоніі ён сустрэўся з Папам Львом XIV. Ігар Сергяенка перадаў Папу Льву XIV віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама падарунак ад кіраўніка беларускай дзяржавы - копію абраза Маці Божай Жыровіцкай. Арыгінал знаходзіцца ў Жыровічах
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf
3 лістапада на Усходніх могілках, як і было запланавана, адкрылі помнік вядомаму беларускаму пісьменніку Змітраку Бядулю, паведаміла БелТА. Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Плаўнік) памёр у 1941 годзе падчас ваеннай эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе яго і пахавалі. У 2020 годзе прах пісьменніка вярнулі на радзіму і перапахавалі ў Менску. Тады ж Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор... Болей »
У пятніцу 24 кастрычніка біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка здзейсніў пасвячэнне збудаванага 10 гадоў таму касцёла Святога Бенедыкта ў Пінску. Гэтая падзея стала першай з шэрагу галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё другога касцёла ў Пінску - першай святыні, збудаванай у Пінску пасля амаль 200-гадовага перапынку, - адбылося ўмежах святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў 2015 годзе. Адметна, што касцёл Святога Бенедык... Болей »
У пятніцу 24 кастрычніка біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка здзейсніў пасвячэнне збудаванага 10 гадоў таму касцёла Святога Бенедыкта ў Пінску. Гэтая падзея стала першай з шэрагу галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё другога касцёла ў Пінску - першай святыні, збудаванай у Пінску пасля амаль 200-гадовага перапынку, - адбылося ў межах святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў 2015 годзе. Адметна, што касцёл Святога Бенеды... Болей »
Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2025 года стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі. Прэмія прысуджана "за яго пераканаўчую і празорлівую творчасць, якая ва ўмовах апакаліптычнага жахузноў пацвярджае сілу мастацтва", гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта. Ласла Краснахаркаі - аўтарэпічных твораў у традыцыях Цэнтральнай Еўропы, якія распасціраюцца ад Кафкі да Томаса Бернхарда і характарызуюцца абсурдызмам і гратэск... Болей »
Да Дня беларускага пісьменства, якое прайшло ў Лідзе, у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга "Край наш вольны, край любімы". Першая прэзентацыя яе прайшла ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі 7 верасня. 24 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло паседжанне лідскага літаб’яднання “Суквецце”. На паседжанні прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Адамаўна Сер... Болей »
Нават і не верыцца, што гістарычна-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь можа таксама актыўна ўжывацца! Так, менавіта, ужывацца! Цэлы фестываль нават прыдумалі! І гэта непадалёку ад горада Ліды. У бліжайшым ад яго гарадскім пасёлку Воранава! А раней жа гэта быў і Лідскі павет! Аб чым я? Ды пра беларускую смакату! Пра наш беларускі хлеб! Пра бульбачку. І не проста пра бульбу, а пра стравы, якія вырабляюцца з яе. Якія толькі ні ствар... Болей »
18 верасня чатыры маладыя даследніцы з Германіі атрымалі прэмію "Для жанчын у навуцы" за 2025 год. Гэтая прэмія прысуджаецца Камісіяй ЮНЭСКА, арганізацыяй “Das Deutsche Humboldt-Netzwerke.V.” і “Фондам L'Orеal” маладым жанчынам-навукоўцам за выбітныя дасягненні ў навуцы. Асаблівасць гэтага года заключа- ецца ў тым, што ўсе чатыры лаўрэаткі прыехалі ў Германію з-за мяжы, каб займацца навуковай працай. Прэмію атрымалі доктар Кейсі Пакуол... Болей »
Другі дзень Свята беларускага пісьменства пачаўся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з прэзентацыі трох кніг: "Лідскі край: з любоўю і назаўжды", "Край наш вольны, край любімы", "З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі". Вядучыя беларускія выдавецтвы "Беларусь", "Мастацкая літаратура" і Выдавецкі дом "Звязда" выпусцілі іх у свет. Кнігі расказваюць пра гісторыю і сучаснасць Лідчыны, яе славутасці, пра пісьменнікаў, якія звязаны... Болей »
6 і 7 верасня Ліда стала цэнтрам прыцягнення для тысяч цаніцеляў і майстроў друкаванага слова. Горад з размахам і на найвышэйшым узроўні адсвяткаваў ХXXII Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ў канцэпцыю свята ўключаны такія тэмы, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання і 500-годдзе з моманту першай публікацыі кнігі "Апостал" Францішка Скарыны. Урачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводз... Болей »
Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе, на пляцоўцы перад музеем разгарнуў свае старонкі праект "Слоўка за слоўкам". Праект быў створаны ў выніку паглыбленага даследвання гісторыі экспанатаў з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. На базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні "Час. Традыцыі. Вобразы" рэалізуецца культурна-адукацыйная праграма "Рэха продкаў", якая з'яўляецца ўнікальным даведнікам па этнаграфі... Болей »