Тэхналогія

Тэхналогія


Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.

НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

http://tn.by/index.php

Тэхналогія :: Publikacje

pdf
epub
Касьцюкевіч Мікола, Германія

Германія

Тэксты, настроі, інтуіцыі

Касьцюкевіч Мікола

Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я яскравіцца месяц-амулет, і зорныя вочы слёзна вышукваюць запозненую ахвяру, усхваляваную водсветам дзённага хараства. На стоены горад пад... Więcej »


pdf
Говард Майкл, Сучасная культурная антрапалогія

Сучасная культурная антрапалогія

Говард Майкл

"Сучасная культурная антрапалогія" прапануе студэнтам змястоўныя і даступныя для ўспрыняцця ўводзіны ў соцыякультурную антрапалогію са сваёй канцэпцыяй разумення сучаснай цывілізацыі ў яе развіцці. Каб не адстаць ад зменаў у свеце і ў самой антрапалогіі і лепш азнаёміць студэнтаў з гэтай дысцыплінай, чацвёртае выданне істотна перапрацавана. Практычна кожны раздзел і кожная частка кнігі змяшчаюць новую інфармацыю, шмат што з астатняга ма... Więcej »


Novik Uladizmir, Belarus

Belarus

A New Country in Eastern Europe

Novik Uladizmir

Нарыс прызначаецца для замежнага чытача, які жадае пазнаеміцца з Беларусьсю. Падаюцца гістарычныя зьвесткі аб станаўленні беларускай дзяржаўнасці, канцэпцыя новай Канстытуцыі незалежнай беларускай дзяржавы, прынятай Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 года, а таксама прыводзіцца ацэнка сучаснага стану культуры, эканомікі і перспэктыўныя накірумкі развіцьця міжнароднага супрацоўніцтва. Więcej »


epub
Пазьняк Зянон, Шмыгалёў Яўген, Крывальцэвіч Мікола, Іоў Алег, Курапаты, Выд. 2-е, пашыранае

Курапаты

Пазьняк Зянон, Шмыгалёў Яўген, Крывальцэвіч Мікола, Іоў Алег

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабр... Więcej »


pdf
epub
Кудласевіч Анатоль, Плакун-трава

Плакун-трава

Вершы, пародыі

Кудласевіч Анатоль

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню сабраны разам творы, расціданныя па газетных і часопісных старонках, упершыню сабраны радкі, яшчэ нідзе не надрукаваныя, вядомыя толькі... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [5-5]   Następna   Ostatnia