|
|

Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.
НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.
Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.
Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гзтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму. У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы да тлумачэныія паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзедасьледу... Więcej »
Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі культуры сучаснай беларускай мовы. Więcej »
Кніга распавядае пра лёс і творчасць выдатнага беларускага кампазітара XX стагоддзя, піяніста і педагога Яна Тарасевіча. На жаль, ягоныя музычныя творы, напісаныя ў традыцыйным рамантычным рэчышчы, не былі "ўлучаныя" ў свой час у музычны і культурны кантэкст Беларусі, як, магчыма, з тых жа прычынаў не знайшлі шырокага розгаласу ў Польшчы, дзе жыў музыкант. Кніга змяшчае цікавыя архіўныя звесткі, фотаздымкі, нотны каталог твораў кампазіт... Więcej »
Выкарыстоўваючы малавядамыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае находжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму. У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы да тлумачэньня паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзе дасьлед... Więcej »
Кніга прысвечана жыццю, навуковай, навукова-арганізацыйнай, грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага вучонага, фамадскага дзеяча акддэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага. Успаміны, дакументы, матэрыялы ўсебакова асвячаюць асобу Г. І. Гарэцкага як чала-века,, вучонага-эканаміста і геолага, патрыёта сваёй Радзімы, змагара за нацыянальнае адраджэнне Беларусі, настаўніка. У кнігу ўвайшлі архіўныя матэрыялы, вершы, прысвечаныя Г. І. Гарэцкам... Więcej »
Манаграфія прысвечана кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з прыцягненнем раней невядомых крыніц асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI — сярэдзіны XVII ст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай вуніяў. У кнізе знайшлі адлюстраванне праблемы філасофскай і багаслоўскай антрапалогіі. Адрасуецца гісторыкам культуры і літаратуры, ме... Więcej »
У чарговым выпуску "Скарыніча" змешчаны унікальныя архіўныя і мемуарныя матэрыялы, рэдкія публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў беларускай навукі і культуры В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, М.Улашчыка. Пададзены матэрыял адлюстроўвае ўзнёсла-драматычную эпоху Беларускага Адраджэння 20-х гадоў. Выданне зацікавіць кожнага чытача, прасякнутага ідэямі нацыянальнай духоўнай спадчыны, беларускага патрыятызму Więcej »
Кніга прысвечаная пытанням і праблемам палітэканоміі, яе сувязям з філасофскімі вучэннямі, тлумачэнню сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі — ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Разглядаюцца асобныя значныя філасофскія і эканамічныя вучэнні, што паўплывалі на развіццё заходняй думкі ў розных яе аспектах, а таксама сучасныя спрэчкі эканамістаў. Для студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў ... Więcej »
Кніжная дружына Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы удзячная усім удзельнікам у апрацаваньні гэтай кнігі на дабро, радасьць і спасеньне усім нам і нашаму Беларускаму народу. За выкананьне гэтае нашае працы хвалім Бога ў Тройцы Адзінага: Бога Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амін. Więcej »
3 якой місіяй беларусы прыйшлі ў свет; якія каштоўнасці за сваю гісторыю стварылі; што паспелі выказаць пра сябе свету; што яшчэ павінны выказаць і стварыць?.. Над гэтымі і іншымі, у рознай ступені значнымі для зразумення гісторыі і сучаснага стану беларускай культуры пытаннямі ў дыялогах з журналістам, аглядальнікам штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва" Юрасём ЗАЛОСКАМ разважаюць беларускія палітыкі і пісьменнікі, філосафы і навукоўцы... Więcej »