Тэхналогія

Тэхналогія


Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.

НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

http://tn.by/index.php

Тэхналогія :: Publikacje

Arłoŭ Uładzimir, Hierasimovič Zmicier, Belarus the epoch of the grand duchy of Lithuania

Belarus the epoch of the grand duchy of Lithuania

Arłoŭ Uładzimir, Hierasimovič Zmicier

The book that you now hold in your hands is to a certain extent a continuation of the earlier illustrated history of Belarus entitled This Country Called Belarus. It is aimed at the widest possible readership and addresses that most fascinating era in Belarusian history — the times of the Grand Duchy of Lithuania. This was a powerful European state in which the early modern Belarusian nation was formed, and in which the lands populated ... Więcej »


Вядрэнка Валер, Містэрыі Гервятаў

Містэрыі Гервятаў

фотаальбом

Вядрэнка Валер

Пачатак XX стагоддзя адметны для беларускага дойлідства з’яўленнем мноства каталіцкіх бажніц у стылі неаготыкі, якія істотна змянілі аблічча нашых сяліб. Сярод гэтых храмаў ёсць сапраўдныя шэдэўры. Адзін з іх - касцёл Св. Тройцы ў Гервятах - крыніца натхнення аўтара гэтага альбома. Więcej »


Арлоў Уладзімір, Айчына, частка першая

Айчына

маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Więcej »


pdf
Якавенка Васіль, Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве

Якавенка Васіль

Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры. У звароце – абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў развіцці краін. У якасці сімвала найвышэйшых гістарычных да... Więcej »


pdf
Панізьнік Сяргей, Нас – многа!

Нас – многа!

Гадоў увершаваныя радкі

Панізьнік Сяргей

Аўтар кнігі вось ужо больш за 50 гадоў сваёй даследніцкай і стваральнай працай шчыра служыць Бацькаўшчыне, землякам. Гэты зборнік змяшчае вершы, прысвечаныя Радзіме, блізкім, сябрам і калегам. Творы прасякнуты любоўю да роднай зямлі, павагай да продкаў, перажываннем за лёс Айчыны. Творца гаворыць з чытачом пра тое, што хвалюе-непакоіць ў сённяшняй існасці і спадзяецца на яго суперажыванне. Więcej »


Гілевіч Ніл, Збор твораў у 23-х тамах, том 19

Збор твораў у 23-х тамах

Фалькларыстыка. Песенная творчасць беларускага народа

Гілевіч Ніл

Падрыхтаваны мною да выдання Збор твораў у 23-х тамах ахоплівае далёка не ўсё, напрацаванае за паўстагоддзя жыцця ў літаратуры, а толькі тое, што мае, на маю думку, пэўную літаратурна-мастацкую, публіцыстычную або навуковую вартасць. У дачыненні да некаторых жанраў (паэзія, публіцыстыка) — гэта хутчэй Выбранае, а не Збор. За межамі выдання застаецца ўсё, што не адпавядае маім сённяшнім эстэтычным крытэрыям і, натуральна, тое, што звычай... Więcej »


pdf
Варонін Васіль, Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі

Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі

Гістарычны партрэт

Варонін Васіль

Кніга прысвечана малавядомай постаці айчыннай гісторыі XV стагоддзя. Унук Альгерда i Дзмітрыя Данскога, Юрай Мсціслаўскі ўваходзіў у кола найвышэйшай знаці Усходняй Еўропы, браў удзел у многіх важных падзеях сваёй эпохі. У працы закрануты шэраг актуальных пытанняў царкоўнай гісторыі, сярод якіх праблема ўзаемадачыненняў праваслаўнай i каталіцкай канфесій, лёс Фларэнтыйскай вуніі на ўсходнеславянскіх землях. Асаблівая ўвага аддадзена Мсц... Więcej »


djvu
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Брэсцкая вобласць

Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род, множны лiк, прыводэяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў i страчаныя назвы. Даведнiк суправаджаецца прадмоваю на беларуска... Więcej »


pdf
Гарэцкі Радзім, Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна

Гарэцкі Радзім

Кніга прысвечана некаторым падзеям жыцця і творчасці акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага (вядомага беларускага эканаміста, геолага, географа, грамадскага дзеяча), звязаным з Украінай, вывучэнню геалагічнай будовы якой ён аддаў шмат гадоў. Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай навукі. Więcej »


djvu
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь

Віцебская вобласць

Нарматыўны даведнiк уключае ўсе наяўныя на I мая 2009 г. назвы населеных пунктаў вобласцi ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных падраэдэяленняў (раён, сельсавет). Назвы падаюцца беларускай кiрылiцай, лацiнкай i рускай графiкай. У беларускамоўнай частцы ва ўсiх назвах паказаны нацiск, граматычны род, множны лiк, прыводэяцца парадыгмы скланення, варыянты рэестравых назваў i страчаныя назвы. Даведнiк суправаджаецца прадмоваю на беларуска... Więcej »