Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Ваданосаў Мікола, Дзе віруе Бяроза

Дзе віруе Бяроза

Выбранае. Аповееці і апавяданні

Ваданосаў Мікола

Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным багацці савецкага чалавека. У кнігу выбранай прозы ўвайшлі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Надзеі і здзяйсненні», а т... Болей »


pdf
Голуб Юрка, Дрэва навальніцы

Дрэва навальніцы

лірыка

Голуб Юрка

«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню. Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 5

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду і „Казкі жыцця”

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Ліпеньскія навальніцы

Ліпеньскія навальніцы

Вершы

Іпатава Вольга

Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Мая Бесядзь

Мая Бесядзь

Лірыка

Куляшоў Аркадзь

Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам. Болей »


Гаўрусёў Сцяпан, Пераклічка

Пераклічка

Вершы і паэма

Гаўрусёў Сцяпан

Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1955 г. Памёр 12.03.1988 г. Болей »


Асіпенка Алесь, Порогі

Порогі

Апавяданні

Асіпенка Алесь

Парог бацькоўскай хаты, парог чалавечай сталасці, за якім доўгае жыццё. Парог, што аддзяляе дабро і зло. Іх шмат у жыцці, як і тых парогаў, што перагароджваюць горную раку — вірлівых, пеністых і небяспечна схаваных пад знешне спакойнай плынню. Героі апавяданняў — звычайныя людзі, на парозе малых або вялікіх жыццёвых выпрабаванняў і ў дні вайны, і у дні мірнага жыцця. Болей »


pdf
Шамякін Іван, Размова з чытачом

Размова з чытачом

Артыкулы, выступленні, дзённікі

Шамякін Іван

Аб лёсе свайго народа і Радзімы, аб жыцці другіх народаў, аб літаратуры і літаратарах усхвалявана, шчыра і палымяна апавядае народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін. Больш за ўсё мы ведаем яго як раманіста, цяпер адкрываем для сябе новую якасць: чытач сустракаецца з удумлівым крытыкам і дасведчаным літаратуразнаўцам, што сведчыць аб шматграннасці таленту лісьменніка. Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Сяліба

Сяліба

Вершы і паэма

Зуёнак Васіль

• *** Паміж сэрцам маім i трывогай... • *** Можна ў сцежцы змыліцца... • *** Часта думаю... • Апасіяната • Роздум • *** Як лёгка наперад глядзець... • *** Ці бог ішоў з парадай?.. • *** Смутак — начны валадар... • Пачатак • *** Сакавік. Дажджы асеннія... • Вясна ідзе • *** Вылятаюць сорак выраяў... • Першы гром • Змярканне • *** Устаньце, мёртвыя тыраны... • *** Сплывае гук... • Бессмяротнасць • Размова з... Болей »


Аліўе Жан, У краіне індзейцаў

У краіне індзейцаў

Аліўе Жан

Французскі пісьменнік Жан Аліўе напісаў цікавую кнігу пра індзейцаў. Гэта не толькі мастацкі расказ пра жыццё паасобных плямёнаў, а і строга дакументальныя звесткі пра некаторыя з’явы, розныя бакі жыцця. Своеасаблівым «дапаможнікам для гульні ў індзейцаў» могуць быць знакі індзейскай пісьменнасці і табліца «бяз-моўнай размовы», у якой розныя спалучэнні пальцаў азначаюць асобныя словы і паняцці. Кнігу заканчвае глаўка з тэкстам і малюнка... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Камю Альбэр. Выбраныя творы (0)

05-Apr-10 23:42

Камю Альбэр. Выбраныя творы Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. İ. Сая. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 431 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN: 985-02-0749-3 У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў (...) Болей »

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства (0)

05-Apr-10 23:29

Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства Маст. У.А. Лукашык. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл. – (Жыццяпіс князёў літоўскіх). Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0797-3 Кніга прысвечана (...) Болей »

Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску (0)

05-Apr-10 23:27

Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску Апавяданні, аповесці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 358 с. ISBN: 985-02-0783-3 У чарговую кнігу беларускага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі апавяданні (...) Болей »

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 (0)

05-Apr-10 23:26

Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). (...) Болей »

Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы (0)

05-Apr-10 22:55

Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы Прадм. В. Зуёнка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 199 с. : іл. – Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0760-4 Кнігу склалі вершы з першага і адзінага прыжыццёвага зборніка (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная