Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Болей »
Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Болей »
Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача. Болей »
Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім... Болей »
«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Болей »
У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў. Болей »
У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час. Болей »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »
У новую кнігу Л. Гаўрылкіна ўключаны апавяданні і невялікая аповесць. У новых творах пісьменнік расказвае пра свайго сучасніка: пра мастакоў і калгаснікаў, пра студэнтаў і журналістаў, пра рабочых-нафтавікоў і музейных работнікаў. Для яго герояў, дзе б яны ні працавалі, што б ні рабілі, характэрна высакароднасць учынкаў, імкненне да светлага і ўзнёслага ў жыцці. Пісьменнік бескампрамісна ставіцца да мяшчанства, пошласці. Болей »
Камю Альбэр. Выбраныя творы Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. İ. Сая. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 431 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN: 985-02-0749-3 У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў (...) Болей »
Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства Маст. У.А. Лукашык. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл. – (Жыццяпіс князёў літоўскіх). Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0797-3 Кніга прысвечана (...) Болей »
Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску Апавяданні, аповесці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 358 с. ISBN: 985-02-0783-3 У чарговую кнігу беларускага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі апавяданні (...) Болей »
Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). (...) Болей »
Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы Прадм. В. Зуёнка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 199 с. : іл. – Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0760-4 Кнігу склалі вершы з першага і адзінага прыжыццёвага зборніка (...) Болей »