Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
«Кругі на Белай паляне» — другая кніга празаіка Аркадзя Кандрусевіча. У сваіх новых творах пісьменнік працягвае размову пра нашых сучаснікаў, людзей таго пакалення, якому давялося зведаць цяжкія выпрабаванні вайны з фашызмам, якое потым аднаўляла разбураныя ворагам нашы вёскі і гарады. Болей »
... У кожнага свой мыс Добрай Надзеі. У паэта Русакова — яго творчыя мучэнні і ўзлёты. У старшыні калгаса Пратасевіча — яго неспакойнае жаданне перайначыць жыццё сваіх землякоў, зрабіць яго светлым і радасным. У Маргарыты Уладзіміраўны — журналіста, жанчыны, якая нямала перажыла,— ён свой... Такі вельмі прыблізны змест новае кнігі Алены Васілевіч, у якую ўвайшлі апавяданні, аповесць, нарысы. Болей »
Другі зборнік Валянціны Коўтун склалі вершы пра наш час і справы сучаснікаў. Тэматыка паэм — вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы напісаны на фальклорнай аснове. Болей »
Пэўна ж, ёсць і ў мяне паваротка з гасцінца на палявую дарогу, у родную вёску. Нават не адна, а дзве, з захаду і з усходу, нібы сімвалічна. З захаду я аднойчы вярнуўся дахаты пасля даўжэйшай разлукі; з усходу, госцем, прыязджаю даволі часта і амаль заўсёды з хваляваннем. Яно бывае то большае, то меншае, але ж у нечым кожны раз адно, сваё на ўсё жыццё. Аўтамашыны пакуль што не адчуваюць на паваротках ніякай узрушанасці, а коні калісьці, ... Болей »
«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »
Вясёлыя вершы, гумар, пародыі, эпіграмы, радкі з усмешкай, з сяброўскім пажад'аннем склалі новы зборнік Рыгора Барадуліва. Болей »
Глыбокай восенню 1941 года на параходзе ўніз па Волзе везлі больш сямісот чалавек, эвакуіраваных з часова захопленых гітлераўцамі раёнаў. Ноччу недалёка ад Чэбаксараў, калі пайшоў густы снег, параход вымушаны быў кінуць якар і да раніцы абледзянеў, плысці далей не змог. З вялікай цяжкасцю людзі — старыя, жанчыны, дзеці — былі вывезены на бераг і тэрмінова расселены па бліжэйшых чувашскіх вёсках. Паміж чувашскімі, эстонскімі і беларускім... Болей »
Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх шк... Болей »
Імя Міхася Калачыпскага даўно вядома аматарам паэзіі. Аднагодак Вялікага Кастрычніка, паэт заўсёды трымае руку на пульсе часу. Зборнік «Суквецце» склалі вершы, якія падсумоўваюць творчы шлях паэта-лірыка, паэта-грамадзяніна. Болей »
У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »
Камю Альбэр. Выбраныя творы Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. İ. Сая. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 431 с. – (Скарбы сусветнай літаратуры). ISBN: 985-02-0749-3 У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў (...) Болей »
Краўцэвіч Алесь. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства Маст. У.А. Лукашык. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл. – (Жыццяпіс князёў літоўскіх). Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0797-3 Кніга прысвечана (...) Болей »
Давідовіч Сяргей. Развод па-славянску Апавяданні, аповесці. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 358 с. ISBN: 985-02-0783-3 У чарговую кнігу беларускага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі апавяданні (...) Болей »
Катовіч Аксана, Крук Янка. Веснавыя святы. У 2 кн. Кн. 2 Нарысы. У 2 кн. Кн. 2 / Аксана Катовіч, Янка Крук; маст. У. У. Васюк, А. Л. Баранаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. – 413 с. – (Беларускі народны каляндар). (...) Болей »
Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы Прадм. В. Зуёнка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 199 с. : іл. – Цвёрдая вокладка. ISBN: 985-02-0760-4 Кнігу склалі вершы з першага і адзінага прыжыццёвага зборніка (...) Болей »