![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Болей »
Сяргей Кавалёў – беларускі драматург і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 20 чэрвеня 1963 г. у Магілёве. Скончыў філфак Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1985), дзе пазней працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Кандыдат філалігічных навук з 1991 г., доктар філалагічных навук з 2002 г. Цяпер прафесар Люблінскага універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча). Болей »
У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Аповесць «Восень пасярод вясны» (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў т... Болей »
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран, чатыры нагі, два рагі, - як дам рагамі, дык ты паляціш уверх нагамі! Лісіца спужалася і пабегла ваўка прасіць. - А воўчанька ты мой, а ... Болей »
Для Міколы Кандратава паэзія – пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе жыцце, абапіраючыся на духоўную спадчыну продкаў. Шчырасць і аптымізм, лірычнасць і задуменнасць, вера ў магчымасці дабра – рысы, уласцівыя творчасці аўтара. Болей »
У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »
"Твае гарады, Беларусь" - новая серыя, якая ў папулярнай форме раскажа пра гісторыю і сучаснасць буйнейшых гарадоў нашай рэспублікі. У трэцяй кнізе серыі - "Горадна, Горадзен, Гродна" - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч апавядае пра адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Разнастайныя факты з гісторыі Гродна, мноства фотаздымкаў робяць гэтую кнігу цікавай не толькі для юных чытачоў. Яе матэрыялы будуць... Болей »
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »
Аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага (1913-2002) «Зона маўчання», напісаная на дакументальнай аснове, перадае драматызм перажытага ў гады сталінскіх рэпрэсій. Я пасціў перад споведдзю дваццаць гадоў, каб прычасціцца глытком свабоды. I вось дачакаўся яе ў пару сваей позняй восені. Кароткая вясна маіх няспраўджаных летуценняў прамільгнула даўно і незваротна. На пачатку майго лета лютая навала пагнала мяне далёка ад дому па ... Болей »
Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Сл... Болей »
Караткевіч Уладзімір. Чазенія Прадм. Дз. Бугаёва. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 398 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0956-6 У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра (...) Болей »
Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра Пер. з лацін. мовы і прадм. Я. Семяжона; маст. А. М. Кашкурэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 71 с.: іл. Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0959-7 Мікола Гусоўскі – адзін (...) Болей »
Мазго Уладзімір. Цуда-вуда Вершы, казкі, песні, загадкі / Уладзімір Мазго; маст. Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1047-0 Новую кнігу лаўрэата прэміі Федэрацыі (...) Болей »
Быкаў Васіль. Альпійская балада. Дажыць да світання Для ст. шк. узросту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 333 с. – (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0896-5 Васіль Уладзімеравіч Быкаў (19 чэрвеня 1924 (...) Болей »
Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 175 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0983-2 На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. (...) Болей »