Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Арабей Лідзія, Стану песняй

Стану песняй

Арабей Лідзія

Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар публіпыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік - усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная фігура Цёткі. Кніга «Стану песняй» дакументальная. Дзяцінства і юнацтва паэтэсы, Пецярбург як палітычная школа, вершы-пракламацыі Цёткі над барыкадамі рэвалюцыйнай Вільні, праследаванне царскім урадам, эміграцыя, нелегальныя паездкі ў Расію, падарожша ў Італію, арганізацыя патайных беларускіх шк... Болей »


Калачынскі Міхась, Суквецце

Суквецце

Выбраныя вершы

Калачынскі Міхась

Імя Міхася Калачыпскага даўно вядома аматарам паэзіі. Аднагодак Вялікага Кастрычніка, паэт заўсёды трымае руку на пульсе часу. Зборнік «Суквецце» склалі вершы, якія падсумоўваюць творчы шлях паэта-лірыка, паэта-грамадзяніна. Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Суровая дабрата

Суровая дабрата

Дакументальная аповесць

Грахоўскі Сяргей

У аповесці расказваецца пра жыццё Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа — партызана часоў грамадзянскай вайны, удзельніка баёў з фашыстамі ў Іспаніі, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


pdf
Адамчык Вячаслаў, Чужая бацькаўшчына

Чужая бацькаўшчына

Раман

Адамчык Вячаслаў

Быў лістапад, было святога Міхала — блізілася пара зімы, а ў гэты год стаяла цяпло. Павярнуўшыся з полудня, павільгатнеў вецер, памякчэла пад нагамі зямля, і крот стаў тачыць каля пустых, ужо зацягнутых, як раскаю, дробнаю макрыцаю градаў рудаватыя сырыя замежкі. У зацішку за хатамі, каля чорных голых яблыняў, на якіх яшчэ трымаўся дзе збуцвелы, але чырванаваты з аднаго боку яблык, віліся слупом, нейкія болыпыя ў гэту пару, камары. Уноч... Болей »


Барадулін Рыгор, Што было б тады б, калі б

Што было б тады б, калі б?

жарты

Барадулін Рыгор

На шашы. Штохвіліны на шашы Шумна, як на кірмашы. Шоргат, Шорах, Шум птушыны. За машынаю машына. Нешта шэпча Шына шыне. Шпак шыкуе На шыпшыне. А пад шатамі ў цішы На ляшчыне спарышы. У капелюшы спарыш, Пашукай спарыш, малыш Шпарка па шашы ў кашы Пашыбуюць спарышы. Шэпча шустрая шаша: — Не спяшайцеся, Ша-ша... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Някляеў Уладзімір, Адкрыццё

Адкрыццё

Вершы

Някляеў Уладзімір

Час і месца чалавека ў жыцці, Радзіма і каханне, адказнасць маладога сучасніка перад памяццю папярэднікаў — такі абсяг тэм зборніка лірыкі Уладзіміра Някляева «Адкрыццё». Дакладнае, узважанае слова, высветленая глыбокім пачуццём думка — усё гэта робіць радкі паэта непаўторна прывабнымі. Болей »


Буран В., Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Нарыс творчасці

Буран В.

Кніга «Васіль Быкаў» — першае манаграфічнае даследаванне творчасці вядомага беларускага празаіка. Разглядаючы шлях пісьменніка ад яго ранніх апавяданняў да аповесці «Дажыць да світання», крытык паказвае фарміраванне творчай індывідуальнасці мастака. Болей »


pdf
Голуб Юрка, Векапомнае поле

Векапомнае поле

Вершы

Голуб Юрка

«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў. Болей »


pdf
Бураўкін Генадзь, Вершы пяці кніг

Вершы пяці кніг

Бураўкін Генадзь

За гады творчай працы з-пад пяра Г. Бураўкіна выйшлі зборнікі паэзіі «Майская просінь», «З любоўю і нянавісцю зямною», «Дыханне», «Жніво» і «Выток». Лепшыя вершы з гэтых пяці кніг і складаюць змест яго новай кнігі. У іх — высокі грамадзянскі пафас і чысты інтымны свет маладога сучасніка — выказнікам дум якога выступае паэт. Болей »


Аўрамчык Мікола, Выбранае

Выбранае

Аўрамчык Мікола

Аўрамчык Мікола (14 студзеня 1920, в. Плёсы, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 8 мая 2017, Мінск) — беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Дэбютаваў вершамі ў 1937 у бабруйскай газеце «Камуніст». На літаратурную дзейнасць маладога паэта з Бабруйшчыны блаславілі Якуб Колас і Янка Купала. Яго творчымі настаўнікамі былі Аркадзь Куляшоў і Кузьма Чорны, а сябрамі — Максім Танк і Пімен Панчанка. Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Сучасная беларуская п’еса (0)

05-Aug-10 13:59

Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Болей »

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца (0)

05-Aug-10 13:59

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Болей »

Мележ Іван. Завеі, снежань (0)

05-Aug-10 13:59

Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна (0)

05-Aug-10 13:59

Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Болей »

Спрынчан Аксана. ЖываЯ (0)

05-Aug-10 13:59

Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная