Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 13

Збор твораў у 25 тамах

Публіцыстыка

Караткевіч Уладзімір

У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 12

Збор твораў у 25 тамах

Эсэ-нарысы

Караткевіч Уладзімір

У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »


pdf
Саверчанка Іван, Улада пячаткі

Улада пячаткі

Легенда, аповесцуь, містэрыя і эсэ

Саверчанка Іван

«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга, Вітаўта, Сапегу» Болей »


Адамович Алесь, Война под крышами

Война под крышами

роман

Адамович Алесь

Роман «Война под крышами» впервые опубликован в 1960 г. в журнале «Дружба народов», в основе его автобиографические события. Книга вышла в Минске в 1960 голу, последнее издание было в 1995 году. Литературный образ Анны Михайловны Корзун, одной из главных героинь дилогии «Война иод крышами» и «Сыновья уходят в бой», Алесь Адамович создавал, опираясь на жизненный опыт своей матери, Позже он отметил: «Если мне что и удалось в романе «Война... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 8

Збор твораў у 25 тамах

Каласы пад сярпом тваім. Зброя

Караткевіч Уладзімір

Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том ўвайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя». Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 10

Збор твораў у 25 тамах

Чорны замак Альшанскі

Караткевіч Уладзімір

У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі»(1979). У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 9

Збор твораў у 25 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Караткевіч Уладзімір

Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Іісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі цытатамі са Святога Пісьма, алюзіямі і рэмінісцэнцыямі, якія прымушаюць чытача задумацца над адвечнымі праблемамі чалавечага існавання ў с... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Збор твораў у 25 тамах, том 11

Збор твораў у 25 тамах

П’есы

Караткевіч Уладзімір

У адзінаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі п’есы «Млын на Сініх Вірах», «Трошкі далей ад Месяца…», «Кастусь Каліноўскі (Смерць і неўміручасць)», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц», «Маці ўрагану». У п’есах пісьменнік звярнуўся да розных перыядаў беларускай гісторыі, закрануў многія праблемы людскога быцця. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Збор твораў. У 10 т. Т. 5.

Сасна пры дарозе; Вецер у соснах: Раманы

Навуменка Іван

У пяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах», створаныя ім у 1962—1967 гг. Болей »


pdf
Навуменка Іван, Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

Збор твораў. У 10 т. Т. 6.

орак трэці; Смутак белых начэй: раманы

Навуменка Іван

У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі раманы «Сорак трэці» і «Смутак белых начэй», напісаныя ім у 1970-я гг. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Сучасная беларуская п’еса (0)

05-Aug-10 13:59

Сучасная беларуская п’еса Для сярэд. і ст. шк. узросту / укладанне І. Дабрыян. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 375 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1170-5 У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх (...) Болей »

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца (0)

05-Aug-10 13:59

Гіруць-Русакевіч Валянціна. Мовай сэрца Кніга паэзіі / Валянціна Гіруць-Русакевіч.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 158 с. ISBN: 978-985-02-1051-7 Асноўная тэма вершаў, з якіх складаецца новая кніга Валянціны Гіруць-Русакевіч,— (...) Болей »

Мележ Іван. Завеі, снежань (0)

05-Aug-10 13:59

Мележ Іван. Завеі, снежань Раман з «Палескай хронікі» : для ст. шк. узросту / Іван Мележ.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 262 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1039-5 «Завеі, снежань» — трэці раман з цыкла (...) Болей »

Горадна, Горадзен, Гродна (0)

05-Aug-10 13:59

Горадна, Горадзен, Гродна Нарысы / аўт. тэксту А. Марціновіч; фотаздымкі А. Ласмінскага.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 112 с.— (Твае гарады, Беларусь). ISBN: 978-985-02-0921-4 «Твае гарады, Беларусь» — новая серыя, (...) Болей »

Спрынчан Аксана. ЖываЯ (0)

05-Aug-10 13:59

Спрынчан Аксана. ЖываЯ Вершы / Аксана Спрынчан; дызайнер Р. М. Найдзен.— Мінск: Маст. літ., 2008.— 94 с. ISBN: 978-985-02-1048-7 Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная