Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Першая частка аповесді— «Ад роднае зямлі...», якая ўжо выдавалася асобнай кнігай, а цяпер дапоўнена аўтарам, прысвечана дзяцінству і юнацтву народнага паэта Беларуеі Якуба Коласа. Другая частка — «Ад гоману бароў...» — расказвае пра нялёгкія жыццёвыя дарогі і творчую працу вялікага сына беларускай зямлі, пра яго работу ў пшоле, зваходжанне ў турме, службу ў царскай арміі і на фронце. Праз усе дарогі праносіць Якуб Колас непахісную веру ... Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка. Юнацкія марьі, першае нясмелае каханне, цяжкія выпрабаванні Айчыннай вайны — вось тэмы, якія хвалююць Івана Навуменку. Болей »
Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 пр... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы. Болей »
Кніга прысвечана нраблеме традыцый і наватарства ў беларускай паэзіі 50—60-х гадоў. У цэнтры ўвагі аўтара — пытанні сувязі мастака са сваім часам і народам. У рабоце разглядаюцца тэарэтычныя асновы праблемы традыцый і наватарства — тыя эстэтычныя прышіыпы савецкай паэзіі, якія маюць непасрэдпыя адносіны да праблемы традыцый і наватарства і да жывой мастацкай практыкі. Болей »
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос пры... Болей »
“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў ў часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характ... Болей »
«На этапах» — першы зборнік Максіма Танка. Выдадзены ён у 1936 годзе з дапамогай КПЗБ у Вільні выданнем Васіля Труцькі ў друкарні I. Баеўскага. Максіма Танка як паэта ведаюць сёння ва ўсім свеце. Яго творчая праца адзначана ў нас у краіне самымі высокімі адзнакамі, у ТЫМ ліку Ленінскай прэміяй. Ён — народны паэт Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Перш чым стаць славутым майстрам слова і выдатным грамад... Болей »
Значнай падзеяй у гісторыі нашай дакастрычніцкай літаратуры стала ўжо самая першая кніга Максіма Гарэцкага — зборнік апавяданняў «Рунь», выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга, надрукаваная, дарэчы сказаць, у друкарні таго самага «пана Марціна Кухты», якога добрым словам успамінаў у сваім перадсмяротным вершы Максім Багдановіч, была прыхільна сустрэта сучаснікамі і паплечнікамі аўтара. Газета «Наш... Болей »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »
Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Болей »
Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Болей »
Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Болей »
Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Болей »
Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Болей »