![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015). Więcej »
«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Więcej »
У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Więcej »
Новы раман А. Асіпенкі — аб пачатку шасцідзесятых гадоў. У ім падняты пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, неабходнасці цеснай сувязі з дасягненнямі навукі, што ў сваю чаргу патрабавала ад вучоных перабудаваць работу ў адпаведнасці з патрабаваннямі жыцця, у якім неабходна асабістая адказнасць чалавека перад грамадствам і будучыняй, у якой не павінна быць месца мяшчанству, кар’ерызму, чэрствасці. Пісьменнік сцвярджае права чал... Więcej »
Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. Więcej »
Новую кнігу лірыкі вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Яны розныя па тэматыцы. Але іх аб'ядноўвае адно — любоў да Радзімы, маці і матчыных песень, да блізкіх і далёкіх сяброў. Як і ў папярэдніх кнігах, мова паэта ярка метафарычная, вобразная, асветленая дасціпным гумарам і павагай да чытача. Więcej »
Іпатава Вольга, нарадзілася 01.01.1945 г. у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых. Пасля смерці маці выхоўвалася ў дзіцячым доме (1956-1961). У 1961 г. скончыла ў Горадні сярэднюю школу № 7 і паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1963 г. перавялася на завочнае аддзяленне (скончыла ў 1967). Настаўнічала ў вёсцы Руба на Віцебшчыне, працавала таваразнаўцам у Віцебскім... Więcej »
«Я выскочил из машины и начал пробираться между микрофонами. – Лейтенант Келли! Вы действительно убили всех этих женщин и детей? – Лейтенант Келли! Как себя чувствует человек, который убивает женщин и детей? – Лейтенант Келли! Вы не жалеете, что не смогли убить большее количество женщин и детей? – Лейтенант Келли! Если бы вы могли сегодня вернуться и снова убивать женщин и детей…» Из «Исповеди» американского лейтенанта Уильяма Келли «В... Więcej »
У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы паэта, якія атрымалі шырокі водгук сярод чытачоў. Więcej »
У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Więcej »
Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Więcej »
Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Więcej »
Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Więcej »
Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Więcej »
Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Więcej »