Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Брыль Янка, Муштук i папка

Муштук i папка

апавяданні, мініяцюры, маленькая сага

Брыль Янка

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка». Болей »


pdf
Маракоў Леанід, Сшытак забітага кантрабандыста

Сшытак забітага кантрабандыста

апавяданні

Маракоў Леанід

Гэта быў час, калі наш гулец у чужой камандзе (ці наадварот? ) Сева Наўгародцаў лашчыў з далёкага Лондана слых адданай аўдыторыі згубнай для сацыялізму музыкай хард-рокераў з «Grand Funk Railroad». Звыкла пасмоктваючы праз саломінку «кока-колу», хіба што па чутках вядомую мірным грамадзянам Саюза, папулярны вядучы нібыта музычных праграм «Бі-Бі-Сі», а для хлопцаў з Лубянкі — подлы адшчапенец, здраднік радзімы і патэнцыйны кліент даваў ж... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шыпшына для Пані

Шыпшына для Пані

Вершы і эсэ

Рублеўская Людміла

Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон мячэці ў Кардове. Кожны камень — гэта Алеф таго ж Борхеса, кропка, у якой увесь сусвет. Беларуская легенда расказвае, што людзі ўтвар... Болей »


pdf
Шніп Віктар, Балада камянёў

Балада камянёў

Паэзія і проза

Шніп Віктар

У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх ёсьць і сьлёзы, і любоў, і самота, і сьмех, цнота і грэх... У трэйцім разьдзеле – вершы пра каханьне, сяброўства і вернасьць. Чацьвёрты ра... Болей »


pdf
epub
Масла Алена, Вандроўка з божымі кароўкамі

Вандроўка з божымі кароўкамі

казачная аповесць

Масла Алена

Разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам хлопчык Данік выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара, чакаюць хлопчыка наперадзе. Болей »


epub
Зарэцкі Міхась, Вязьмо

Вязьмо

раман

Зарэцкі Міхась

У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкн... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арцюх Зміцер, Вясна ў кароткім паліто...

Вясна ў кароткім паліто...

Вершы

Арцюх Зміцер

У сваёй першай кнізе “Вясна ў кароткім паліто...” аўтар параўноўвае каханне з порамі года. Гэта і вясна, калі нараджаецца пачуццё, і лета, калі яно развіваецца, і восень, калі згасае, і зіма, калі яго прыходзіцца чакаць. Але, як і ў прыродзе, у жыцці таксама бывае вясна зімой і зіма летам. Назіраючы за гэтым, паэт уступае ў барацьбу з лёсам за права штохвілінна жыць вясной. Болей »


epub
Брыль Янка, Золак, убачаны здалёк

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Мноства разоў на дзень жыхары яе зверху абмахваюць бела-чорнымі крыламі зялёна-залацісты гуд, то асядаючы на гняздо, то зноў узлятаючы. Сям'я з трыма падлеткамі, што яшчэ чарнадзюба хекаюць ад спёкі i, стоячы ў гняздзе, з трывожнай цікаўнасцю разглядаюць бліжэйшае наваколле. Дрэвы, раку, траву, будынкі лесніковага двара, чырвоныя, сінія, жоўтыя скрыначкі вулляў — усё, над чым так... Болей »


pdf
Брыль Янка, Птушкі і гнёзды

Птушкі і гнёзды

Брыль Янка

Раман «Птушкі i гнёзды» i аповесць «Золак, убачаны здалёк» даволі даўно вядомыя нашаму чытачу, перакладзеныя на некалькі еўрапейскіх моў, а таксама i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка» ўтвараюць своеасаблівы таленавіты трыпціх, тройчы па-рознаму арыгінальна, яскрава гаворачы пра адно, найгалоўнейшае ў жыцці людзей i народаў,— свабоду, мір, чалавечнасць. Болей »


pdf
Кустава Валерыя, Тамсама

Тамсама

вершы

Кустава Валерыя

Стыхія паэзіі Валерыі Куставай забірае ў сябе імгненна, бліскавічна, віхурна. Наталяюць прагу маланкі, ажыўляе залева, a ўнутры разгараецца дзівосная бязмежная асалода жыцця, знітаваная з жаданым болем, немагчымая без яго. Знікае час — i найвышэйшую каштоўнасць набывае кожнае імгненне, якое імкнецца зрабіцца вартым вечнага вяртання. Ратаванне — у містычнай повязі, у паэзіі, што стварае i перастварае сусветы. Судачыненні — каханне i адча... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня (0)

04-Aug-10 18:25

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Болей »

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў (0)

04-Aug-10 18:24

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Болей »

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі (0)

04-Aug-10 18:23

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Болей »

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка (0)

04-Aug-10 18:14

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Болей »

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў (0)

04-Aug-10 18:12

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная