Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
Зуёнак Васіль, Нача

Нача

Лірыка

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах да прыроды. Болей »


Грачаннікаў Анатоль, Начная змена

Начная змена

Вершы

Грачаннікаў Анатоль

Чалавек і сучаснасць, уздзеянне на чалавека навукова-тэхнічных перамен галоўныя праблемы, якія сродкамі паэзіі імкнецца даследаваць Анатоль Грачанікаў у новым зборніку вершаў «Начная змена». Болей »


pdf
epub
Зарэцкі Міхась, Пачатак шчасця

Пачатак шчасця

Выбраныя апавяданні

Зарэцкі Міхась

Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »


pdf
epub
Грахоўскі Сяргей, Ранні снег

Ранні снег

Аповесць

Грахоўскі Сяргей

Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі. Болей »


pdf
epub
Барадулін Рыгор, Свята пчалы

Свята пчалы

Выбраныя вершы i паэмы

Барадулін Рыгор

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы Болей »


Бялевіч Антон, Сонцам заручоныя

Сонцам заручоныя

Вершы і паэма

Бялевіч Антон

«Сонцам заручоныя» — новая кніга паэзіі вядомага беларускага паэта Антона Бялевіча. Яе склалі вершы, паэма і фельетоны. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Ткачоў Васіль, Хітры Данік

Хітры Данік

Апавяданні

Ткачоў Васіль

Зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Няма ў іх настаўніцкага тону, толькі апісанні. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэма... Болей »


Астрэйка Анатоль, Цвіціце, верасы!

Цвіціце, верасы!

Вершы

Астрэйка Анатоль

У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта. Болей »


Шлях паэта

Шлях паэта

Зборнік успамінаў і біяграфічныых матэрыялаў пра Максіма Багдановіча

У зборнік увайшлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча: яго бацькі, стрыечнай сястры Г. Валасовіч-Гразновай, сяброў па гімназіі — Ц. Годнева, Д. Дзябольскага, тых, хто яго ведаў па літаратурнай і грамадскай працы — Зм. Бядулі, грамадскай дзеячкі З. Верас, малавядомага пісьменніка Л. Зайца і інш. Тут жа змешчаны пісьмы самога М. Багдановіча, перапіска бацькі аб творчай спадчыне Максіма, лісты яго брата Паўла Адамавіча, у якіх ёсць звесткі ... Болей »


pdf
epub
Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Тых, чые ўспаміны сабраны ў гэтай кнізе, даўно няма. Няма ўжо і тых, хто збіраў гэтыя ўспаміны, вандруючы ад вёскі да вёскі, па крупінках збіраючы чалавечую памяць, успаміны, перажыванні, сведчанні. Тры сябра, тры пісьменніка, тры партызана, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль. Яны таксама ўжо адыйшлі ў вечнасць. “Я з вогненнай вёскі...” – дакументальная трагедыя, кніга-памяць, жывы голас людзей, што былі спалены, забіты ра... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня (0)

04-Aug-10 18:25

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Болей »

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў (0)

04-Aug-10 18:24

Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Болей »

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі (0)

04-Aug-10 18:23

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Болей »

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка (0)

04-Aug-10 18:14

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Болей »

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў (0)

04-Aug-10 18:12

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная