![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам. Болей »
У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая. Мастацкая вобразнасць спалучаецца з дакладнасцю літаратуразнаўчага аналізу. Болей »
У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць і патрыятызм, шляхі творчых пошукаў мастакоў слова. Болей »
Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта. Болей »
«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам. Болей »
Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні. Болей »
"Асия" — это история одной любви, повесть о непростом человеческом таланте "делать друг друга счастливее". Повесть "Последний отпуск" о том, как врач-онколог, проверяя некоторые свои гипотезы, производит опасный медицинский эксперимент над собой. Болей »
У сваёй паэме — «Балада Брэсцкай крэпасці» вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін піша пра неўміручы подзвіг савецкага народа, здзейснены пад кіраўніцтвам роднай Камуністычнай партыі. Ярка i велічна паўстаюць на старонках кнігі вядомыя i невядомыя абаронцы цытадэлі славы, сама крэпасць-Герой, яе боль i слава. Болей »
Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,— паклікаў ён дзяўчынку,— самая прыгожая расінка. Болей »
Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »
Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня Для малод. шк. узросту / уклад. А. С. Масла ; маст. В. В. Дударанка, Н. В. Барай. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 91 с.: іл. – (Скарбы роднай прыроды). ISBN: 978-985-02-0962-7 Зборнік (...) Болей »
Селяшчук Мікола. Гучанне музыкі нябёсаў Успаміны, эсэ, дзённікі / уклад. Н. Шаранговіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 335 с. : іл. – (Мастакі Беларусі). Цвёрдая вокладка + супервокладка. ISBN: 978-985-02-0941-2 Кніга (...) Болей »
Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі Укладанне, пераклад, прадмова – İ. А. Чароты; маст. Т. Г. Шэлест. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 151 с. : іл. ISBN: 978-985-02-0964-1 Зборнік складаюць самыя цікавыя (...) Болей »
Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка Аповесць-казка / маст. İ. У. Ліпскі. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 70 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0940-5 Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (...) Болей »
Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў Прадм. І. М. Саматыі; падрыхт. тэкстаў Т. Р. Строевай; маст. С. І. Чарановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. – 182 с. іл – Цвёрдая вокладка. ISBN: 978-985-02-0947-4 Маючы (...) Болей »