Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Караткевіч Уладзімір, Вока тайфуна

Вока тайфуна

Апавяданні і аповесці

Караткевіч Уладзімір

Новую кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Выбраныя творы, том 2

Выбраныя творы

у двух тамах

Быкаў Васіль

Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільні донак і тут жа, кінуўшы на траву якую адзежыну, рыхтаваліся скаратаць на ёй нядоўгую ліпнёвую ноч. (Круты бе... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Быкаў Васіль, Выбраныя творы, том 1

Выбраныя творы

у двух тамах

Быкаў Васіль

Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. ... Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Дарога ў сто год

Дарога ў сто год

Нарыс

Цвірка Кастусь

Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам савецкіх людзей, запісваў творы вуснай паэзіі народа. Уражанні ад гэтых сустрэч i леглі ў аснову нарыса. Болей »


Адамчык Вечаслаў, Дзень ранняй восені

Дзень ранняй восені

Выбраныя апавяданні

Адамчык Вечаслаў

Параўнаўча нядаўна прыйшоў у беларускую літаратуру Вечаслаў Адамчык, але яго апавяданні добра вядомы чытачу. Пра што б ні пісаў аўтар — пра вёску, пра свае пасляваеннае дзяцінства, пра маральна-этычныя праблемы сучаснай моладзі,— піша ён шчыра, у даверлівай манеры. У кнігу «Дзень ранняй восені» ўвайшло ўсё лепшае з напісанага Вечаславам Адамчыкам. Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Збор твораў у пяці тамах

Збор твораў у пяці тамах

вершы

Куляшоў Аркадзь

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае ў грамадскім развіцці і цудоўным жыцці Савецкай краіны станавілася зместам і пафасам творчасці Аркадзя Куляшова і выяўлялася з вялікай п... Болей »


Колас Якуб, Збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 6

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Новая зямля, Сымон музыка - паэмы

Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »


Арабей Лідзія, Мне трэба ехаць

Мне трэба ехаць

Апавяданні, аповесць

Арабей Лідзія

Лідзія Львоўна Арабей (пісьменніца ; кандыдат філалагічных навук; 1925—2015). Болей »


pdf
epub
Разанаў Алесь, Назаўжды

Назаўжды

Вершы і паэма

Разанаў Алесь

«Назаўжды» — новая кніга маладога паэта. У ёй змешчаны вершы і паэма. Аднайменная паэма напісана ў ліра-эпічным плане і расказвае пра гераічную эпапею Брэсцкай крэпасці. Вершы — аб прыгажосці роднага краю, чалавечай мудрасці, а таксама на гістарычныя тэмы. Болей »


pdf
Дайнека Леанід, Начныя тэлеграмы

Начныя тэлеграмы

Вершы і паэмы

Дайнека Леанід

У новым зборніку вершаў паэт працягвае распрацоўваць тэму ўзаемаадносін Чалавека і Прыроды — усяго таго, што завём мы роднай зямлёй. Любоў да Радзімы не абстрактнае паняцце — гаворыць паэт. Яна змацавана крывёй герояў, якія баранілі родны край у часіну ліхалецця, яна ў працы рабочага, хлебароба, які дзяліўся апошнім кавалкам хлеба з кожным, хто прыходзіў на яго палеткі з сумленнай душой. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Колас Якуб. Пісаравы імяніны (0)

04-Aug-10 23:45

Колас Якуб. Пісаравы імяніны Гумарыст. апавяданні : для ст. шк. узросту / Якуб Колас ; уклад. і прадм. Ю. Пацюпы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 263 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0987-0 У кнігу класіка (...) Болей »

Вальс пад журлівымі таполямі (0)

04-Aug-10 23:42

Вальс пад журлівымі таполямі Аповесці, апавяданні / уклад. В. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 326 с. — (Вера. Надзея. Любоў). ISBN: 978-985-02-0992-4 Зборнік «Вальс пад журлівымі таполямі» — другая кніга (...) Болей »

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі (0)

04-Aug-10 21:19

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі Вершы, песні, казкі, загадкі : для мал. шк. узросту / Уладзімір Мацвеенка; маст. Н. İ. Кійко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 224 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1046-3 Гэтая (...) Болей »

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара (0)

04-Aug-10 21:19

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара Казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / маст. Т. П. Беразенская, Н. В. Каламейцава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 87 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1003-6 У (...) Болей »

Вітка Васіль. Урокі роднага слова (0)

04-Aug-10 21:15

Вітка Васіль. Урокі роднага слова Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 264 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1062-3 Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная