Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта. Болей »
«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам. Болей »
Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні. Болей »
"Асия" — это история одной любви, повесть о непростом человеческом таланте "делать друг друга счастливее". Повесть "Последний отпуск" о том, как врач-онколог, проверяя некоторые свои гипотезы, производит опасный медицинский эксперимент над собой. Болей »
У сваёй паэме — «Балада Брэсцкай крэпасці» вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін піша пра неўміручы подзвіг савецкага народа, здзейснены пад кіраўніцтвам роднай Камуністычнай партыі. Ярка i велічна паўстаюць на старонках кнігі вядомыя i невядомыя абаронцы цытадэлі славы, сама крэпасць-Герой, яе боль i слава. Болей »
Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,— паклікаў ён дзяўчынку,— самая прыгожая расінка. Болей »
Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі якога загінулі. Прайшоўшы пекла, ён аддае дзіця, спадзяючыся, што трапіць яно ў добрыя рукі, да жанчыны, якая зможа выкарміць немаўля. Сю... Болей »
У кнігу ўвайшлі лепшыя аповесці і апавяданні пісьменніцы. У іх расказваецца пра гераізм савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, іх адданасць сваёй Радзіме. Болей »
У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру. Болей »
Колас Якуб. Пісаравы імяніны Гумарыст. апавяданні : для ст. шк. узросту / Якуб Колас ; уклад. і прадм. Ю. Пацюпы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 263 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0987-0 У кнігу класіка (...) Болей »
Вальс пад журлівымі таполямі Аповесці, апавяданні / уклад. В. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 326 с. — (Вера. Надзея. Любоў). ISBN: 978-985-02-0992-4 Зборнік «Вальс пад журлівымі таполямі» — другая кніга (...) Болей »
Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі Вершы, песні, казкі, загадкі : для мал. шк. узросту / Уладзімір Мацвеенка; маст. Н. İ. Кійко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 224 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1046-3 Гэтая (...) Болей »
Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара Казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / маст. Т. П. Беразенская, Н. В. Каламейцава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 87 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1003-6 У (...) Болей »
Вітка Васіль. Урокі роднага слова Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 264 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1062-3 Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат (...) Болей »