Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Зуёнак Васіль, Рэха

Рэха

Вершы, загадкі, пацешкі

Зуёнак Васіль

“Рэха” — гэта і пераклічка старонак з ранейшых кніжак паэта, і новыя творы — своеасаблівае падарожжа па Краіне Паэзіі. Кніжка запрашае і вядзе ў вялікі і цудоўны свет — прыроды і людзей. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Сэрца мармуровага анёла

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці, апавяданні

Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага н... Болей »


Там, дзе вежы Сафіі

Там, дзе вежы Сафіі

Палаччына літаратурная

Гэтая кніга змаёміць чытачоў з літаратурнымі творамі аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны са старажытным Полацкам бацькам гарадоў беларускіх. Ад вялікіх Еўфрасінні, Скарыны, Сімяона Полацкага да тых, хто сёння стала працуе ў літаратуры і хто робіць першыя крокі ў паэзіі і прозе, такі дыяпазон зборніка, своеасаолівай анталогіі «полацкай» літаратуры. Кніга адрасавана шырокаму колу аматараў айчыннай літаратуры, усім, хто імкнецца глыбей... Болей »


Аўласенка Генадзь, Час збіраць камяні

Час збіраць камяні

Вершы і паэмы

Аўласенка Генадзь

Зборнік «Час збіраць камяні» складаецца з вершаў і паэм на розныя тэмы, асноўныя з якіх — сапраўднае і мінулае нашай Радзімы, Чарнобыль, прыгажосць роднай прыроды, каханне, пошукі сэнсу жыцця. Шчырыя паэтычныя радкі даносяць да чытачоў думкі і пачуцці аўтара, запрашаюць разам паразважаць над вечнай праблемай — што ёсць свет і чалавек у гэтым свеце. Болей »


Вабішчэвіч Віктар, Чорны боль

Чорны боль

Вершы

Вабішчэвіч Віктар

Сціплы рамантык - такім словазлучэннем можна найбольш дакладна вызначыць характэрнае ў душы Віктара Вабішчэвіча... У ягонай паэзіі шмат рамантызму узнёслага і балючага, шмат звычайнай (пабытовай) і «быційнай» трывогі за ўсё жывое, што яшчэ застаецца жывым на роднай зямлі. «Чорны боль» — невы-падковая назва. Гэта яшчэ адзін страшны вобраз чарнобьшьскай бяды, яшчэ адна праява яе непазбыўнасці... «Паэзія — дзівосная краіна, казачная зямля,... Болей »


djvu
Сыракомля Уладзіслаў, Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Вандроўкі па маіх былых ваколіцах

Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў

Сыракомля Уладзіслаў

Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч, 1823 – 1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны – Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданава ды інш. Апісваючы гістарычны падзеі ў некаторых гарадах і мястечках Беларусі, аўтар узнаўляе карціну далёкага мінулага тутэйшай зямлі. Болей »


epub
Зарэцкі Міхась, Ворагі

Ворагі

Зарэцкі Міхась

Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


pdf
epub
Баравікова Раіса, Вячэра манекенаў

Вячэра манекенаў

Апавяданні

Баравікова Раіса

Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў. Болей »


epub
Зарэцкі Міхась, Голы звер

Голы звер

Зарэцкі Міхась

Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


pdf
Янушкевіч Язэп, За архіўным парогам

За архіўным парогам

Беларуская літаратура ХІХ-ХХ стагоддзяў у святле архіўных пошукаў

Янушкевіч Язэп

Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Колас Якуб. Пісаравы імяніны (0)

04-Aug-10 23:45

Колас Якуб. Пісаравы імяніны Гумарыст. апавяданні : для ст. шк. узросту / Якуб Колас ; уклад. і прадм. Ю. Пацюпы. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 263 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0987-0 У кнігу класіка (...) Болей »

Вальс пад журлівымі таполямі (0)

04-Aug-10 23:42

Вальс пад журлівымі таполямі Аповесці, апавяданні / уклад. В. Праўдзін.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 326 с. — (Вера. Надзея. Любоў). ISBN: 978-985-02-0992-4 Зборнік «Вальс пад журлівымі таполямі» — другая кніга (...) Болей »

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі (0)

04-Aug-10 21:19

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі Вершы, песні, казкі, загадкі : для мал. шк. узросту / Уладзімір Мацвеенка; маст. Н. İ. Кійко. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 224 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1046-3 Гэтая (...) Болей »

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара (0)

04-Aug-10 21:19

Грачанікаў Анатоль. Казка пра İвана-ганчара і пачвару-цара Казкі : для дашк. і мал. шк. узросту / маст. Т. П. Беразенская, Н. В. Каламейцава. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 87 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1003-6 У (...) Болей »

Вітка Васіль. Урокі роднага слова (0)

04-Aug-10 21:15

Вітка Васіль. Урокі роднага слова Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 264 с.: іл. ISBN: 978-985-02-1062-3 Заслужаны дзеяч культуры, лаўрэат (...) Болей »

Папярэдняя 1234567891011121314 Наступная