![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »
Дзве аповесці — «Лета ў Калінаўцы» і «Добры дзень», школа!» — склалі новую кнігу М. Гамолкі. Гэтыя творы, кожны паасобку, выдаваліся раней. Аднак тэматыка іх, праблемы, якія ўзнімае аўтар, засталіся актуальнымі і сёння. Праца, вучоба, сяброўства, шчырасць ва ўзаемаадносінах, адказнасць за свае паступкі, мужнасць у горы — вось пра што вядзе свой мастацкі расказ пісьменнік. На беларускай мове кожная з аповесцей выдаецца другі раз. Болей »
Кніга знаёміць чытача з творчасцю літаратараў Беластоцкага ваяводства Польскай Народнай Рэспублікі, якія пішуць на беларускай мове. Болей »
Першая частка аповесді— «Ад роднае зямлі...», якая ўжо выдавалася асобнай кнігай, а цяпер дапоўнена аўтарам, прысвечана дзяцінству і юнацтву народнага паэта Беларуеі Якуба Коласа. Другая частка — «Ад гоману бароў...» — расказвае пра нялёгкія жыццёвыя дарогі і творчую працу вялікага сына беларускай зямлі, пра яго работу ў пшоле, зваходжанне ў турме, службу ў царскай арміі і на фронце. Праз усе дарогі праносіць Якуб Колас непахісную веру ... Болей »
У зборнік увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка. Юнацкія марьі, першае нясмелае каханне, цяжкія выпрабаванні Айчыннай вайны — вось тэмы, якія хвалююць Івана Навуменку. Болей »
Сяргей Панізнік у сваёй новай кнізе застаецца верным тэме ўслаўлення роднай зямлі і яе народа. Сяргей Панізнік (нар. 10 мая 1942, в. Бабышкі, Даўгінаўскі с/с, Міёрскі раён) — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1967). Ваенны журналіст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967). З 1977 пр... Болей »
Творчае крэда гэтай кнігі паэт перадае наступным чынам: «Маці аднойчы сказала: трэба з людзьмі жыць так, каб заўсёды заставалася слова на дабрыдзень...» Гэта значыць, каб кожная сустрэча была шчырай і цікавай, каб кожны чалавек клапаціўся аб росквіце Радзімы. Болей »
Кніга прысвечана нраблеме традыцый і наватарства ў беларускай паэзіі 50—60-х гадоў. У цэнтры ўвагі аўтара — пытанні сувязі мастака са сваім часам і народам. У рабоце разглядаюцца тэарэтычныя асновы праблемы традыцый і наватарства — тыя эстэтычныя прышіыпы савецкай паэзіі, якія маюць непасрэдпыя адносіны да праблемы традыцый і наватарства і да жывой мастацкай практыкі. Болей »
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос пры... Болей »
“Матчына душа” – першы зборнік паэзіі Уладзіміра Караткевіча, які больш вядомы як празаік, аўтар гістарычных раманаў, апавязанняў, аповесцяў ды п’есаў. Зборнік выйшаў год пасля прыняцця Уладзіміра Караткевіча ў Саюз Беларускіх пісьменнікаў (тады Саюз пісьменнікаў БССР). Як паэт Уладзімір Караткевіч дэбютаваў ў часопісе “Полымя” ў 1955 годзе. У зборнік увайшлі раннія вершы аўтара, як гумарыстычнага, так і сацыяльна-грамадзянскага характ... Болей »
Найвышэйшая песня Саламонава Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 86 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0978-8 "Найвышэйшая (...) Болей »
Маляўка Мікалай. Марфутка-імянінніца Для дашк. узросту / Мікалай Маляўка; іл. Т. П. Бера-зенская, Н. У. Каламейцава.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 16 с. ISBN: 978-985-02-1014-2 Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна (...) Болей »
Звон — не малітва П’есы : для ст. шк. узросту / уклад. І. Дабрыян ; прадм. П. Васючэнкі.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 365 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1002-9 У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, (...) Болей »
Мама — сонейка маё... Вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1171-2 Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі (...) Болей »
Южык Міхась. Марыянеткі і лялькаводы Раман / Міхась Южык.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 263 с.— (Дэбют). ISBN: 978-985-02-0991-7 Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра «Кіцеж», якое выходзіць з-за межаў (...) Болей »