![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У другі том выбраных твораў М. Гарэцкага ўвайшлі аповесці, дакументальна-мастацкія запіскі і раман, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны і савецкі час. Болей »
У першы том выбраных твораў М. Гарэцкага ўключаны апавяданні, замалёўкі, п’есы, напісаныя аўтарам у дарэвалюцыйны час і ў пачатку 20-х гадоў. Болей »
У новую кнігу Л. Гаўрылкіна ўключаны апавяданні і невялікая аповесць. У новых творах пісьменнік расказвае пра свайго сучасніка: пра мастакоў і калгаснікаў, пра студэнтаў і журналістаў, пра рабочых-нафтавікоў і музейных работнікаў. Для яго герояў, дзе б яны ні працавалі, што б ні рабілі, характэрна высакароднасць учынкаў, імкненне да светлага і ўзнёслага ў жыцці. Пісьменнік бескампрамісна ставіцца да мяшчанства, пошласці. Болей »
Мікола Ваданосаў аўтар шматлікіх аповесцей і апавяданняў. У сваіх творах пісьменнік стварыў незабыўныя малюнкі самаадданай барацьбы беларускіх падпольшчыкаў і партызан з фашысцкімі захопнікамі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Мікола Ваданосаў піша і аб жыцці сучаснай вёскі, аб чысціні кахання і духоўным багацці савецкага чалавека. У кнігу выбранай прозы ўвайшлі аповесці «Адзінай маці сыны», «Пад чужым паролем», «Надзеі і здзяйсненні», а т... Болей »
«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню. Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся або знойдзены ў архіве пісьменніка ці набыты Музеем Якуба Коласа ў апошнія гады ад прыватных асоб. У кожным томе творы размешчаны ў ... Болей »
Жывое, непасрэднае адчуванне роднай прыроды, любоў да людзей працы, захапленне гераічным і мужным — такія асноўныя тэмы новага зборніка паэтэсы. Болей »
Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам. Болей »
Гаўрусёў Сцяпан, нарадзіўся 10.05.1931 г. у вёсцы Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Магілеўскую педагагічную навучальню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954-1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газеты «Звязда», у 1964-1965 гг. - рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра СП СССР з 1955 г. Памёр 12.03.1988 г. Болей »
Парог бацькоўскай хаты, парог чалавечай сталасці, за якім доўгае жыццё. Парог, што аддзяляе дабро і зло. Іх шмат у жыцці, як і тых парогаў, што перагароджваюць горную раку — вірлівых, пеністых і небяспечна схаваных пад знешне спакойнай плынню. Героі апавяданняў — звычайныя людзі, на парозе малых або вялікіх жыццёвых выпрабаванняў і ў дні вайны, і у дні мірнага жыцця. Болей »
Найвышэйшая песня Саламонава Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 86 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0978-8 "Найвышэйшая (...) Болей »
Маляўка Мікалай. Марфутка-імянінніца Для дашк. узросту / Мікалай Маляўка; іл. Т. П. Бера-зенская, Н. У. Каламейцава.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 16 с. ISBN: 978-985-02-1014-2 Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна (...) Болей »
Звон — не малітва П’есы : для ст. шк. узросту / уклад. І. Дабрыян ; прадм. П. Васючэнкі.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 365 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1002-9 У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, (...) Болей »
Мама — сонейка маё... Вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1171-2 Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі (...) Болей »
Южык Міхась. Марыянеткі і лялькаводы Раман / Міхась Южык.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 263 с.— (Дэбют). ISBN: 978-985-02-0991-7 Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра «Кіцеж», якое выходзіць з-за межаў (...) Болей »