Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. З першага па восьмы клас вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую Армію. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча (1973). Служыў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй ... Болей »
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by. Болей »
Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса — такая сёння проза Міколы Адама. Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант. Болей »
Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі аповесцяў і апавяданняў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сіт... Болей »
Прыхільнікі творчасці Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць, што ён цудоўна маляваў. Яго малюнкі, шаржы, аўтапартрэты будуць змешчаны ў адным з 25 тамоў новага збору твораў. На CD-дысках, дададзеных да тамоў, можна будзе пачуць голас пісьменніка. Болей »
Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »
У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагаца за сваё каханне. У рамане “Золата забытых магіл” дзеянне адбываецца паралельна ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час, лёс філосафа... Болей »
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Болей »
Упершыню кніга пра беларускія народныя інструменты створана ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падачы кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана Спрынчан — у кожным з 32 інструментаў пабачылі своеасаблівую душу і часцінку той краіны, для якой яны сталі блізкімі. Энцыклапедыя прызнач... Болей »
Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у якога ўсе дома”. Болей »
Найвышэйшая песня Саламонава Біблейская кніга / На беларус., рус. і англ. мовах. Пер. на беларус. мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 86 с.: іл. ISBN: 978-985-02-0978-8 "Найвышэйшая (...) Болей »
Маляўка Мікалай. Марфутка-імянінніца Для дашк. узросту / Мікалай Маляўка; іл. Т. П. Бера-зенская, Н. У. Каламейцава.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 16 с. ISBN: 978-985-02-1014-2 Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна (...) Болей »
Звон — не малітва П’есы : для ст. шк. узросту / уклад. І. Дабрыян ; прадм. П. Васючэнкі.— Мінск : Маст. літ., 2008. — 365 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1002-9 У зборнік «Звон — не малітва» ўвайшлі творы, (...) Болей »
Мама — сонейка маё... Вершы, песні / уклад. М. А. Маляўка; іл. А. А. Карповіч. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. : іл. ISBN: 978-985-02-1171-2 Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі (...) Болей »
Южык Міхась. Марыянеткі і лялькаводы Раман / Міхась Южык.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 263 с.— (Дэбют). ISBN: 978-985-02-0991-7 Раман апавядае пра закуліснае жыццё драмтэатра «Кіцеж», якое выходзіць з-за межаў (...) Болей »