![]() |
![]() |
Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвісты... More »
Книга дает представление о становлении и развитии изобразительной Ленинианы в советском искусстве. В соответствии со школьной программой предметов гуманитарного цикла автор остановился подробно на анализе произведений живописи, графики и скульптуры, воплотивших бессмертный образ В. И. Ленина и отразивших основные этапы его жизни и деятельности. Книга содержит методические рекомендации по использованию изобразительного материала на урока... More »
"У праці паказана роля ленінскай лексікі на узбагачэнні беларускай літаратурнай мовы. У аснову пакладзены беларускі пераклад твораў У. І. Леніна. Разглядаецца лексіка ленінскіх твораў, звязаная з гістарычнымі падзеямі канца XIX і першых дзесяцігодак XX ст. Аналізуюцца розныя пласты лексікі - тэрміналагічная, размоўна-бытавая, фразеалагізмы. Разлічана на шырокае кола чытачоў." More »
Унікальная кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна, якую ў такім незвычайным выглядзе Народнаму паэту Беларусі дапамог выдаць ягоны маладзейшы калега Глеб Лабадзенка. Выданьне месьціць таксама набор паштовак і кружэлку з аўдыётворамі, якія начытала Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка. More »
Успаміны Кастуся Сідаровіча, Юстына Пракаповіча, Янкі Жамойціна і Віктара Ярмалковіча, якія змяшчаюцца ў гэтай кніжцы, з’яўляюцца асаблівым дакументам гісторыі беларусаў дваццатага стагоддзя. Раней час ад часу ў Польшчы і Беларусі друкаваліся ўспаміны капэзэбоўцаў, грамадоўцаў ды іншых беларускіх змагароў за чужыя інтарэсы ў розных перыядах нашага сгагоддзя. Найчасцей публікацыя такіх матэрыялаў была формай узнагароды, дадаткам да медал... More »
«Лёс Дункана» — празаічная кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. У ёй аўтар працягвае сваю асноўную тэму — прырода і чалавек. Што адбываецца ў прыродзе сёння, як паводзяць сябе ў ёй звяры і птушкі. умяшанне чалавека ў іх жыццё — вось аб чым кніга. More »
У кнізе асвятляецца гісторыя аднаго з найцікавейшых мястэчак Беларусі. Менавіта тут адбываліся падзеі, што вызначылі лёс краіны на многія стагоддзі. Чытач даведаецца пра напаўлегендарную Нальшанкую зямлю, пра своеасаблівасць Крэўскага замка — улюбёнай рэзідэнцыі вялікіх князёў літоўскіх, атрымае звесткі пра шматлікіх крэўскіх старостаў, пазнаёміцца з жыццём Крэва ў далёкім І не вельмі далёкім мінулым. Шырокаму колу чытачоў. More »
У сваіх аўтабіяграфічных запісах вядомы грамадскі дзеяч - старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, дырэктар знакамітага Белаhускага гуманітарнага ліцэя, распавядае пра той жыццёвы шлях, які прывёў яго да стварэння вядомай ва ўсім свеце навучальнай установь, і пра тыя вынікі і высновы, да якіх гэтая дзейнасць яго прывяла. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі. More »
Творчая доля Андруся Белавокага хрэстаматыйна чыстая, яна можа служыць ілюстрацыяй шматлікіх літаратуразнаўчых канцэпцыяў Але яна не ёсць халодным адпюстраваннем літаратурных і жыццёвых фактаў, бо складаецца з трапяткога і балючага рэчыва, і ў падмурку яе — кароткая жыццёвая драма. Быццё народжана Словам, а літаратура як іпастась слова працягвае кіраваць жыццём, і таму пісьменнік ёсць дэміургам быцця і стваральнікам уласнага лёсу. Дзеля... More »
Лірычна-філософская паэзія Алы Канапелькі ўражвае сваёй даліктнасцю і чысцінёй, спрадвечнымі пошукамі ісціны, засяроджанасцю. Тэма кахання праходзіць стрыжнявой лініяй праз увесь зборнік. Даверлівасць жаночай душы вылілася ў шчырую размову пра дзень сённяшні і мінулы. More »