Анціпенка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Анціпенка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сідаровіч Кастусь, Пракаповіч Юстын, Жамойцін Янка, Ярмалковіч Віктар, Лёс аднаго пакалення

Лёс аднаго пакалення

Успаміны

Сідаровіч Кастусь, Пракаповіч Юстын, Жамойцін Янка, Ярмалковіч Віктар

Месца выхаду: Białystok

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Mironowicz Eugeniusz

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецкая сэрыя: 214 с.

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Біяграфіі

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2243]

Сыгнатура: XIII.3.Lio

Успаміны Кастуся Сідаровіча, Юстына Пракаповіча, Янкі Жамойціна і Віктара Ярмалковіча, якія змяшчаюцца ў гэтай кніжцы, з’яўляюцца асаблівым дакументам гісторыі беларусаў дваццатага стагоддзя. Раней час ад часу ў Польшчы і Беларусі друкаваліся ўспаміны капэзэбоўцаў, грамадоўцаў ды іншых беларускіх змагароў за чужыя інтарэсы ў розных перыядах нашага сгагоддзя. Найчасцей публікацыя такіх матэрыялаў была формай узнагароды, дадаткам да медалёў за адданасць нейкай ідэалогіі ці цэнтрам улады. Сідаровіча, Пракаповіча, Жамойціна, Ярмалковіча спалучае тое, што былі яны беларусамі і не адмовіліся ад свае нацыянальнасці ў найбольш неспрыяльных умовах. Ніколі за сваю працу на ніве беларускай палітыкі, культуры ці проста за вернасць нацыянальнай ідэі не атрымалі яны ніякай падзякі, а заплатай за самаадданасць і лаяльнасць свайму народу былі прысуды, турмы, зняволенне, развітанне з радзімай. (фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)