![]() |
![]() |
Дзіцячая паэзія павінна забаўляць, расчульваць, навучаць і выхоўваць. У сваёй практыцы настаўніцы пачатковых класаў я няраз сустракалася з праблемай - адкуль браць беларускія вершы, цікавыя дзецям, згодныя з праграмай навучання ў польскіх школах, сугучныя пары года або актуальнай гадавіне ці святу. Даводзілася шукаць іх па розных зборніках, часопісах і газетах. Прычым вялікую ўвагу я звяртала на тое, каб гэтыя вершы былі зразумелы нашы... Więcej »
Кастусь Тарасаў (1940—2010) неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю, яе матэрыяльны свет і натаемныя рухі чалавечай душы. Яго аповесць «На вайне» і літаратурна-гістарычныя эсэ прысвечаныя найперш гістарычнаму змаганню нашых продкаў са знешняй агрэсіяй. Для шыокага кола чытачоў. Więcej »
Тымаці Снайдэр (нар. у 1969 г.) — амерыканскі гісторык, прафесар Ельскага ўніверсітэта, спецыяліст па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Займаецца праблемамі нацыяналізму, таталітарызму, халакосту і інш. Аўтар 6 кніг, кожная з якіх ажзначана ўзнагародамі. У Беларусі ў 2010 г. выйшла яго даследаванне "Рэканструкцыя нацый: Польшча, Укоаіна, Літва і Беларусь, 1569—1999". Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых ... Więcej »
Прысвечана даследаванню працэса фарміравання і гісторыі крывічоў—раннесярэднявечнай этнічнай супольнасці. Асноўнай крыніцай даследавання з'яўляюцца матэрыялы раскопак курганных могільнікаў VI—XIII стст. у пауночнай частцы Беларусі (тэрыторыя былога Полацкага княства). Разлічана на гісторыкаў, археолагаў, этнографау, работнікау культуры, краязнаўцаў. Więcej »
Зборнік нарысаў па гісторыі Беларусі "Крыжовы шлях" адрасуецца выкладчыкам гісторыі ВНУ, тэхнікумаў, агульнаадукацыйных школ, студэнтам і школьнікам — усім тым, каго цікавіць гісторыя Бацькаўшчыны. Калі вы сапраўды хочаце глыбей ведаць гісторыю Беларусі, асэнса-ваць факты і падзеі, якія называюць "белымі плямамі" — прачытайце гэту невялічкую кніжку. Więcej »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Więcej »
У кнізе прадстаўленыя “Крымскія санэты” Адама Міцкевіча — прызнаны шэдэўр сусьветнай літаратуры — і іх найноўшы пераклад на беларускую мову, выкананы Сержам Мінскевічам у 2000—2004 гг. У камэнтарох падаюцца захаваныя аўтографы некаторых санэтаў Міцкевіча, а таксама прыводзяцца іншыя вядомыя дагэтуль перастварэньні Крымскіх санэтаў на беларускую мову. Więcej »
На падставе гiсторыкаагенетычных, кампаратыўных метадаў даецца агляд асноўных тыпаў i вiдаў крынiц па гiсторыi Беларусi. Выданне можа быць карысным шырокаму колу чытачоў, усiм тым, хто цікавіцца гiсторыяй Беларусi. Więcej »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Więcej »
Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Więcej »