Карпюк Аляксей

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1920 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксей Карпюк. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Масла Алена

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алена Масла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

pdf
Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Болей »


pdf
epub
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам

Сучаснае польскае мысьленьне

Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа мо... Болей »


pdf
Надсан Аляксандр, Pro patria aliena

Pro patria aliena

Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924—1938)

Надсан Аляксандр

Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіц-кай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рым... Болей »


pdf
Алехнік Алесь, Пад бел-чырвона-белым

Пад бел-чырвона-белым

(memento patriam)

Алехнік Алесь

Бежанцы, высланцы, эмігранты, паяжджане - гэтыя тэмы й вобразы занялі сталае месца ў беларускай гісторыі ды літаратуры. Кніга, якую трымае ў руках чытач, менавіта з гэтай паліцы. Аўтар кнігі, Алесь Алехнік, знакаміты дзеяч беларускай эміграцыі паваеннай пары. Раней бязьлітасны камуністычны рэжым, а цяпер цяжар пражытых гадоў не дазволілі яму вярнуцца, ці хоць бы адведаць сваю Бацькаўшчыну. Спадар Алесь вяртаецца да яе з дапамогай гэтай ... Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 1

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 2

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесьці, апавяданьні

Быкаў Васіль

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »


epub
Быкаў Васіль, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах, том 3

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах

Аповесці

Быкаў Васіль

Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.). Болей »


pdf
Арлоў Уладзімір, Таямніцы Полацкай гісторыі

Таямніцы Полацкай гісторыі

Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падвеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторы... Болей »


pdf
Саверчанка Іван, Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі

Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура ...

Адраджэнне і ранняе барока

Саверчанка Іван

Манаграфія прысвечана кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з прыцягненнем раней невядомых крыніц асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI — сярэдзіны XVII ст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай вуніяў. У кнізе знайшлі адлюстраванне праблемы філасофскай і багаслоўскай антрапалогіі. Адрасуецца гісторыкам культуры і літаратуры, ме... Болей »


pdf
Бардах Юліуш, Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

Бардах Юліуш

У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сяр. XVII ст.»; «Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта I Старога», «Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікаг... Болей »