![]() |
![]() |
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога яе стваральніка. Імёны цяперашняга начальства апушчаныя, бо кніжка не пра яго і ягоную працу, якая выклікае павагу, хоць не заўсёды згоду. ... Болей »
Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух дзесяцігоддзяў. У кнізе “Горад на гары” чытачы пабачаць і тыя тэксты, якія ўжо можна было прачытаць у перыёдыцы, а таксама ў альманахах... Болей »
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, у 2002—2022 гг. гэта быў сумесны нью-ёрска-менскі праект, у 2023 г. — нью-ёрска-віленска-бела... Болей »
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторыя вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не… Кніга м... Болей »
У кнігу ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры, побач з героямі класічных твораў выводзіць на сцэну іх аўтараў (Яна Баршчэўскага, Вацлава Ластоўскага і інш.), запрашае чытача, а потым і ... Болей »
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org выдаюць яе ўспаміны “Птушкі бяз гнёздаў”. 19 снежня ... Болей »
Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі. А гэтая кніга, якуя ў студзені выйшла ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданне. Выпа... Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам. Болей »
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. Болей »
У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а таксама ўсім тым, хто маліўся за ажыцьцяўленьне гэтага выданьня. Сёньня сам Аўтар застаецца за кратамі ў Беларусі ўжо пяты год – ад 7 чэрве... Болей »