Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа


У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.

За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.

У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.

…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…

Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.

І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.

Шчаслівага юбілею – і новых твораў!

Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая

Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Мае Айчыны

Мае Айчыны

Швед Віктар

„Мае Айчыны” – дванаццаты паэтычны зборнік вядомага як у Польшчы, так і ў Беларусі паэта Віктара Шведа, сапраўднага песняра Беласточчыны, дзе ён нарадзіўся і адкуль выйшаў у вялікі свет. На гэтай зямлі ёсць вёска Мора – самая блізкая, самая родная, самая дарагая паэту. Дзе б ні быў і часова ні жыў Віктар Швед (а цяпер ён жыве ў Беластоку), ён заўсёды прыязджае туды, а ў думках і марах ніколі не расстаецца з ёю. І калі б мы нічога не вед... Болей »


Панароўе

Панароўе

Анталогія апавядання

Першая ў гісторыі беларускага культурнага асяроддзя ў Польшчы анталогія беларускіх апавяданняў. Аўтары – грамадзяне Польшчы, беларусы па нацыянальнасці, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія захавалі сваю тоеснасць, мову і культуру. Сярод іх ёсьць як прафесійныя пісьменнікі – сябры Саюза пісьменнікаў і Пэн-клюбу, так і людзі, якія ўзяліся за пяро толькі аднойчы. Апавяданні, прадстаўленыя ў кнізе – разважанні пра жыццё, гісторыя мясцо... Болей »


pdf
Стахвюк Віктар, Багровы цень

Багровы цень

Стахвюк Віктар

У 2002 „Белавежа” выдала паэтычны томік Віктара Стахвюка Багровы цень на сваёй мове. Хоць інцыдэнтальныя ў статыстычным аспэкце, паэтычныя зьдзяйсьненьні Сачко, Баравік і Стахвюка сваімі мастацкімі вартасьцямі выразна ўзвышаліся па-над сярэднім літаратурным узроўнем Беласточчыны, непасрэдна даказваючы патэнцыйна вялікія творчыя магчымасьці беларусаў-падляшоў у сваёй мове. (Pravapis.org) Болей »


pdf
Чыквін Ян, Крэйдавае кола

Крэйдавае кола

Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »


pdf
Яновіч Сакрат, Не жаль пражытага

Не жаль пражытага

Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе... Болей »


pdf
Лукша Міра, Бабскія гісторыі

Бабскія гісторыі

Лукша Міра

“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі ба... Болей »


pdf
Букет Белавежжа

Букет Белавежжа

Анталогія краялюбнай паэзіі „белавежцаў”

Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да роднага: мясцін, дому, слова. Святым пачуццём прасякнуты і дароўны „Букет”. Многіх дарцаў няма ўжо сярод белавежскай сябрыны. Хто адышоў у... Болей »


Пашкевіч Алесь, Зваротныя дарогі

Зваротныя дарогі

Проза беларускай эміграцыі Хх стагоддзя

Пашкевіч Алесь

Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канц... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Швед Віктар

Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »


pdf
Раманчук Анатоль, Гарыць мая свяча

Гарыць мая свяча

Творчая індывідуальнасць Яна Чыквіна

Раманчук Анатоль

У свет сапраўднай паэзіі заўсёды ўвайсці няпроста. Гэта не абавязкова залежыць ад складанасці і своеадметнасці вобразнай сістэмы або фармальна-стылёвай арыгінальнасці вершаў. Тут, калі хочаце, патрабуецца пэўнае супадзенне духоўна-эстэтычных каардынат, поглядаў аўтара і чытача, іх суіснаванне ў адным вымярэнні, каб адкрылася эдэмская брама паэтычнага сусвету, прырода мастацка-творчага акту. Ян Чыквін – грамадзянін Польшчы і беларус па п... Болей »