Праграма пра беларусаў за мяжою. Што падштурхнула іх да эміграцыі? Як беларускія эмігранты знаходзяць сваё месца на еўрапейскім рынку працы і колькі зарабляюць? У якіх умовах жывуць? Колькі каштуе жытло і колькі грошай ідзе на ўтрыманне сябе і сям'і? Што іх цешыць, здзіўляе або нервуе ў новым асяроддзі. І што яны робяць у вольны час?
Ці людзі мусяць пакідаць сваё месца нараджэння і вандраваць па свеце ў пошуку шчасця ды рэалізацыі планаў? Чым характэрная беларуская эміграцыя? Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні мы папрасілі старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонку Сурвілу. Адная з найбольш знаных беларусак ХХ і ХХІ ст. большасць жыцця правяла на чужыне – у Даніі, Францыі ды Іспаніі, а апошнія гады – у Канадзе. Старшыня Рады БНР дала эксклюзіўнае інтэрв’ю н... Болей »
У Нараўчанскай гміне Падляскага ваяводства Польшчы, якая беспасярэдне мяжуе са Свіслацкім раёнам Гарадзенскай вобласці, штогод перад святамі Раства Хрыстова беларускія і польскія жыхары Нараўкі ды навакольных вёсак сустракаюцца на супольнай куцці. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Пра святкаванне праваслаўных Калядаў на Беласточчыне распавядае айцец Андрэй Кузьма – доктар тэалагічных навук Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.... Болей »
Жэня Броджы жыве ў Мілане ўжо сем гадоў і працуе фатографам. Напярэдадні Калядаў яна арганізоўвае адмысловыя святочныя фотасесіі. Нашая карэспандэнтка, Кацярына Маркавец, завітала ў імправізаваную фотастудыю, каб даведацца, ці проста зрабіць добры сямейны партрэт. Беларускі патрыёт, дзеяч БНР і таленавіты архітэктар. Стагоддзе таму Клаўдзій Дуж-Душэўскі пакінуў у Коўне трывалы беларускі след.
<a href="http://belsat.eu" ta... Болей »
З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы. Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў. З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй Скепка, а старшыня павятовай рады – Яўген Сачко. Якія праблемы вырашаюць прадстаўнікі мясцовага самакіравання, распавядаем у чарговым в... Болей »
Былая віцяблянка Алеся ван Ноўрдэнбюрх жыве ў Нідэрландах і кіруе хорам славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Нашая суайчынніца эмігравала ў ліпені 2003-га года, вывучыла тамтэйшую мову, сустрэла каханне і нарадзіла дваіх дзяцей. Апрача таго знайшла працу паводле спецыяльнасці – дырыжорам хору славянскай праваслаўнай песні «Бізантыўм». Да таго ж – выкладае музыку і расейскую мову ў школе.
<a href="http://belsat.eu" tar... Болей »
Беларускае аб’яднанне студэнтаў (БАС) адсвяткавала 30-годдзе дзейнасці. Гэтая арганізацыя, якую заснавалі і да якой належаць нашыя суродзічы з Польшчы, найбольш актыўна дзеяла ў часе палітычных пераменаў – пералому 1980-х і 1990-х гадоў. Яе сябры клапаціліся пра гістарычную спадчыну беларусаў Польшчы, арганізоўвалі ўгодкі Дня волі, займаліся журналістыкаю. Акурат яны прыдумалі і да сёння арганізоўваюць фестываль «Басовішча».
<cente... Болей »
Праваслаўныя беларусы Таронта шмат гадоў могуць маліцца на роднай мове. У гэтым канадскім горадзе дзеіць Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква, якою кіруе архіепіскап Святаслаў Логін. Царква дзеліць памяшканне і сціпла супрацоўнічае з беларускім грамадска-культурным цэнтрам, а на службы прыходзяць таксама нашыя суродзічы іншых веравызнанняў.
www.belsat.eu
<br... Болей »
Бургамістрам польскага гораду, куды ўсе ездзяць на закупы ў краму «Biedronka», стаў беларус. У Бельск-Падляскі, што на беларуска-польскім памежжы, на закупы прыязджае шмат нашых суайчыннікаў. Праваслаўныя беларусы складаюць і значную частку мясцовага насельніцтва. І ўжо другі раз запар бургамістрам абралі беларуса Яраслава Бароўскага. Сюжэт пра беларускага бургамістра глядзіце ад 13:09 хвіліны.
<a href="http://belsat.eu" ta... Болей »
У Канадзе жывуць 20 тыс. беларусаў, а Згуртаванне беларусаў Канады ўжо адзначыла 70-годдзе. Арганізацыя не толькі падтрымлівае нацыянальныя традыцыі ў эміграцыі, але і дапамагае тым, хто ўцёк ад палітычнага пераследу ў Беларусі, уладкавацца на новым месцы. «Самае цяжкае – знайсці першую працу», – гаворыць старшыня Згуртавання беларусаў Канады Алена Лявончанка. Таму ўцекачам тут даюць рэкамендацыю, якая спрашчае гэты працэс.
<center... Болей »
Юбілейны і сумны адначасова. 25-ы раз прайшоў фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень». Не хапіла на ім Міхала Анемпадыстава, які быў цесна звязаны з фестывалем. На канцэртах сёлетняй «Бардаўскай восені» артысты часта ўзгадвалі яго асобу. Восенню 1942 года немцы забілі ўсіх габрэяў з мястэчка Орля сённяшняга Падляшскага ваяводства ў канцлагеры Трэблінка. Цяпер у Орлі няма ніводнага габрэя. Але яны жывуць у ... Болей »