Праграма пра беларусаў за мяжою. Што падштурхнула іх да эміграцыі? Як беларускія эмігранты знаходзяць сваё месца на еўрапейскім рынку працы і колькі зарабляюць? У якіх умовах жывуць? Колькі каштуе жытло і колькі грошай ідзе на ўтрыманне сябе і сям'і? Што іх цешыць, здзіўляе або нервуе ў новым асяроддзі. І што яны робяць у вольны час?
Гэты экспанат захоўваецца ў кабінеце, дзе працаваў айцец Надсан – перакладчык, навуковец, беларускі грамадска-культурны дзяяч у Вялікай Брытаніі. Айцец Надсан пакінуў у спадчыну нашчадкам бібліятэку і музей Францішка Скарыны ў Лондане. Глядзіце рэпартаж Рафала Андрасюка. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Адкуль у штаце Антарыё беларускі крыж? Адна з найпрыгажэйшых беларускіх вёсак Падляшша – Войшкі.
<a href="http://bel... Болей »
Гутарым са старшынёй Рады БНР Івонкаю Сурвілай з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння рэспублікі. Спадкаемніца Яна Серады і Язэпа Варонкі распавяла нашаму карэспандэнту Рафалу Андрасюку пра падзеі 1918 года ды іх уплыў на сучаснасць. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Жыхары Кіеву размаўляюць па-беларуску лепей за беларусаў.
www.belsat.eu

<iframe src="https:... Болей »
Ужо неўзабаве Вялікая Брытанія можа выйсці з Еўразвязу. Сярод мігрантаў, якія жывуць у Англіі, Шатландыі, Валіі ды Паўночнай Ірландыі ёсць і нашыя землякі. Ці баяцца яны наступстваў брэкзіту і што ўвогуле думаюць пра развод Злучанага Каралеўства з Еўропаю – правяраў у Лондане Рафал Андрасюк. Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Беларуская дыктоўка на Міжнародны дзень роднай мовы ў Варшаве.
<a href="http://belsat.eu" targe... Болей »
У пошуках «амерыканскай мары» чацвёра сяброў дзяцінства з гораду Бяроза (Берасцейская вобласць) пераехалі ў Каліфорнію і ў 2011-м стварылі поп-рок-гурт «Kiwi Time». Заключылі кантракт з вядомым гуказапісвальным лэйблам, атрымалі спонсарства, а над іхнымі альбомамі працавалі найлепшыя прадзюсары Заходняга ўзбярэжжа. У выніку гурт стаў уладальнікам шэрагу прэміяў у музычнай індустрыі ЗША і фіналістам мясцовых фестываляў.
<a... Болей »
Амаль 200 беларускіх дзетак вывучаюць родную мову, культуру і гісторыю ў школе імя Янкі Купалы ў Рызе. Для захавання сувязі маладога пакалення з іхнымі продкамі працуе там пад кіраўніцтвам Ганны Іванэ больш за два дзясяткі настаўнікаў. Як выглядае штодзённая школьная праца, скіраваная на захаванне нацыянальнай адметнасці на чужыне, праверыў Рафал Андрасюк.
www.belsat.eu</a... Болей »
Гэта будзе памяць пра жахлівыя падзеі 73-гадовай даўніны, якія закранулі беларусаў Беласточчыны ў Польшчы. На зломе студзеня і лютага 1946 года атрад Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў пяць беларускіх вёсак. Загінула 80 чалавек: жанчын, старых, дзяцей. Першай спаленай вёскай была Заляшаны, дзе штогод моляцца за забітых. Сёлета там прайшоў таксама вернісаж выставы «Наш... Болей »
Лідчук Дзяніс Кучынскі жыве і працуе ў Вільні. Але, хоць у горадзе над Вяллёю ён адчувае сябе добра, плануе вярнуцца на радзіму. Чым Вільня нагадвае яму Беларусь? Таксама ў праграме «Беларускі свет»: Як у «Мазґабойню» гуляюць у Берліне. Беларуская скрыпачка з Нідэрландаў.
www.belsat.eu

<iframe src="https://www.tvp.pl/sess/tvplayer.php?object_id=41226561&am... Болей »
Ужо чвэрць стагоддзя ў першыя месяцы кожнага года на Беласточчыне адбываецца Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня». Выступаюць некалькі дзясяткаў беларускіх калектываў і хораў з Падляшша. Найлепшыя з іх заспяваюць на гучным Гала-канцэрце 1 сакавіка ў Беластоку. Цяпер адбываюцца раённыя адборы. На адным з іх, у Семятычах, пабывала нашая здымачная група.
www.belsat.eu<... Болей »
Шлях у Партугалію піяністкі ды спявачкі з Менску Кацярыны Льдокавай не быў просты. Спачатку яна адправілася працаваць паводле кантракту на Азорскія выспы, дзе давала ўрокі фартэпіяна. Потым выкладала музыку ў Індыі. І ўрэшце асела ў кантынентальнай Партугаліі. Скончыўшы ўніверсітэт у Лісабоне са спецыяльнасцю «джаз», Кацярына перабралася ў горад Сінтра каля акіяну. Там яна дае ўрокі ды піша музыку. Песні аднаго з праектаў – «Мова-дрэва»... Болей »
Гісторык Юры Туронак памёр у Варшаве на 90-м годзе жыцця. Гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, ментар некалькіх пакаленняў беларусаў. Паніхіду за душу памерлага адслужылі ў грэка-каталіцкай царкве айцоў базыльянаў. Спачыў спадар Туронак на Варшаўскіх праваслаўных могілках.
www.belsat.eu

<iframe src="https://www.tvp.pl/sess/tvplayer.php... Болей »