Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - нарадзіўся 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішча Халопеніцкага раёна, цяпер Крупскі раён) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990—1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы «Паміж небам і зямлёй» (2009).

Выйшлі кнігі выбраных вершаў «Час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), «Азірнуўшыся, не скамянець…» (2013), двухтомнік выбраных твораў — вершаў «Гронка цішыні» (1996) і паэм «Пяцірэчча» (1998).

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэм «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).

У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.

Пра творчасць В. Зуёнка пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Зуёнак Васіль :: Выданьні

pdf
Зуёнак Васіль, Будзем сілы набірацца

Будзем сілы набірацца

Зуёнак Васіль

Шмат пра што расказваюць новыя вершы паэта, змешчаныя ў гэтай кнізе. Чытачы сустрэнуцца з юнымі следапытамі, што крочаць сцежкамі герояў, пабываюць на цікавым піянерскім зборы, пазнаёмяцца і з няўдачнікам Юзем, які прыехаў на канікулы ў вёску і заблудзіўся ў жыце, і з хітруном Сяргеем, які перафарбаваў вераб'ёў, каб выдаць іх на рынку за снегіроў, Рабяты змогуць нават пагасцяваць у бурых мядзведзяў, якія, відаць, не надта ведалі геаграф... Болей »


pdf
djvu
Зуёнак Васіль, Качан на п'едэстале

Качан на п'едэстале

гумарыстычныя вершы

Зуёнак Васіль

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча (1954) і аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва», у 1960 — 1966 гг. — у газеце «Піянер Беларусі», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі", з 1982 года сакрата... Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Сяліба

Сяліба

Вершы і паэма

Зуёнак Васіль

• *** Паміж сэрцам маім i трывогай... • *** Можна ў сцежцы змыліцца... • *** Часта думаю... • Апасіяната • Роздум • *** Як лёгка наперад глядзець... • *** Ці бог ішоў з парадай?.. • *** Смутак — начны валадар... • Пачатак • *** Сакавік. Дажджы асеннія... • Вясна ідзе • *** Вылятаюць сорак выраяў... • Першы гром • Змярканне • *** Устаньце, мёртвыя тыраны... • *** Сплывае гук... • Бессмяротнасць • Размова з... Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Крутаяр

Крутаяр

Зуёнак Васіль

Гэта кніжка — аб крутых перавалах часу. Тут знайшлі адбітак i суровая памяць вайны, i позірк у будучае, i роздум аб маральным гартаванні нашага сучасніка — савецкага чалавека,— гартаванні ў працы, у барацьбе. Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Жылі-былі пад вадой

Жылі-былі пад вадой

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Крэсівa

Крэсівa

Лірыка

Зуёнак Васіль

Нарадзіўся Васіль Зуёнак у 19З5 годзе ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна. Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча i Беларускі Дзяржаўны універсітэт імя Леніна. Працуе ў рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». Упершыню ў рэспубліканскім друку выступіў з вершамі ў 1954 годзе. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газетах «Літаратура i мастацтва», «Чырвоная змена». Выдаў зборніх вершаў для дзяцей «Бясёлы калаўрот». Болей »


pdf
Зуёнак Васіль, Сонечны клубочак

Сонечны клубочак

загадкі

Зуёнак Васіль

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


pdf
Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 123

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

123

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »