![]() |
![]() |
Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт Унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані, студэнт Унівэрсытэту імя Масарыка ў Брне. Цяпер жыве ў Польшчы.
Афіцыйная старонка: http://www.voranau.com
Aсабісты блёг: http://voranau.livejournal.com
@ photo Przemysław Jasiński
Чытач трымае ў руках дапоўненае і дапрацаванае перавыданне кнігі „Дударская Глыбоччына”, выдадзенай у 2017 годзе. Выданне апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаеаныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розны перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў Глыбоцкім краі. Публікац... Więcej »
Кніга апавядае пра дударскія традыцыі Глыбоччыны, яе славутых дудароў і дударскія матывы ў літаратурнай творчасці пісьменнікаў рэгіёну. Аўтар таксама згадвае друкаваныя і іншыя крыніцы звязаныя з дударскай спадчынай у рэгіёне і прадстаўляе розныя перспектывы развіцця дударскага брэнду ў Глыбокім і ў ваколіцы. Публікацыя выходзіць у сувязі з правядзеннем першага фэсту дударскіх рэгіёнаў Еўропы ў Глыбокім. Więcej »
Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Więcej »
James Joyce potrzebował ośmiu długich zdań pozbawionych interpunkcji, by na swą modłę przerobić ostatni rozdział Odysei. Samuel Beckett napisał dramat, który trwa dokładnie tyle, ile jeden wdech i wydech, a także krócej niż przeczytanie i zrozumienie samego komentarza do niego. Jednak nasz czas jest jeszcze cenniejszy, dlatego dziś nie czyta się już ani eposów, ani powieści, ani dramatów, ani nawet krótkich opowiadań. Optymalna objętość... Więcej »»
Vital Voranau (ur. 18 marca 1983 roku w Mińsku] -białoruski pisarz, wydawca i tłumacz. Współzałożyciel oraz przewodniczący „Białoruskiego Kulturalno-Naukowego Centrum" w Poznaniu i wydawnictwa „Bieły Krumkacz". Absolwent UAM w Poznaniu i Uniwersytetu im. Masaryka w Brnie. Obecnie pisze pracę doktorską na temat twórczości Samuela Becketta na Uniwersytecie Masaryka w Czechach, a także wykłada literaturę irlandzką oraz historię i kulturę B... Więcej »
Адзін каляндар быў тоўсты, меў шурпатыя адрыўныя старонкі; другі - глянцавы, у форме плякату. Першы вісеў у вялікім пакоі, на відным месцы, каля печы; а другі - ў прыбіральні, праваруч ад унітазу. Першы быў шанаваны, у ім было 365 лісткоў, пад кожнай датай былі словы; на другі глядзелі з нудоты, на ім была паўаголеная дзеўка, адна і тая ж. Першы адымаў жыцьцё ў маіх дзядоў, кожны дзень, дзень пры дні, без пярэрвы на выходныя і сьвяты; д... Więcej »
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Więcej »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Więcej »
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... Więcej »
Мілы Дружа! Запрашаем цябе ў чароўнае падарожжа па старонках нашага зборніка. Ты маеш магчымасць апынуцца ў самых незвычайных і казачных гісторыях твайго жыцця, знайсці шмат новых сяброў, прагуляцца па зачараваным лесе, перажыць неверагодныя прыгоды і пачуцці. Апынуцца пад чарамі феяў, залезці на велізарныя дубы, зразумець дзе зло, а дзе дабрыня. Навучыцца быць добрым, вясёлым, ветлівым і жыццярадасным. Пазнаёміцца з прыгажосцю і мілагу... Więcej »