Швед Віктар

Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Książka i wiedza”.

Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання. Сябра Саюзу Польскіх Літаратараў.

Беларускія вершы Віктар Швед пачаў пісаць яшчэ ў школе, у 1940 г., тады ж удзельнічаў з імі ў алімпіядзе дзіцячай творчасці. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках штотыднёвіка „Ніва”, затым — у літаратурных альманахах, „Беларускіх календарах”. Выдаў зборнікі вершаў „Жыццёвыя сцежкі” (1967), „Дзяцінства прыстань” (1975), „Дружба” (1976), „Мая зялёная Зубровія” (1990), „Вясёлка” (1991) і інш. Адрасаваны яны пераважна юнаму чытачу. Выхаваны на традыцыях беларускай класічнай літаратуры, Віктар Швед працягвае іх на Беласточчыне: паэтызуе паўсядзённы побыт селяніна, повязь дзіцячых адчуванняў з гарманічным светам прыроды.

Віктар Швед унёс істотны ўклад ва ўзаемадзеянне літаратур. Ён перакладаў беларускія, рускія і ўкраінскія вершы на польскую мову, а польскія — на беларускую.

Беластоцкі паэт Ян Леоньчук ва ўступе да „Wierszy wybranych” напісаў: „... gnany tęsknotą życia wciąż powraca poeta do krainy dzieciństwa, oddalając się od progu rodzinnego - powraca ten pejzaż, sadowi się w nim wspomnieniami, nostalgiczną nutą ubarwia poetyckie wersy, gra w nim młodość. Znając wartość języka domowego, nie eksperymentował, nie łamał frazy, «nie unowocześniał» swego poetyckiego głosu. Po prostu trwał w nim i — z nim...”.

паводле „Кантакты і Дыялёгі” ды Радыё Беласток

Памёр Віктар Швед 22 кастрычніка 2020 года ў Беластоку.

 

Швед Віктар :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Швед Віктар

Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Вершы Натальцы

Вершы Натальцы

Швед Віктар

У рукі Чытачоў трапляе чарговы зборнік вершаў Віктара Шведа адрасаваны дзіцячаму атрымальніку. Выхаваліся на іх ужо два пакаленні польскіх беларусаў. Творы гэтага аўтара становяць асноўны канон рыфмаваных літаратурных чытанняў у школах, у якіх навучаецца беларуская мова. Належыць таксама да жалезнага рэпертуару дэкламатарскіх конкурсаў. Да многіх вершаў Віктара Шведа (не толькі для дзяцей) напісана музыка, што прычынілася да значнай іх ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Szwed Wiktor, Wiersze wybrane

Wiersze wybrane

Szwed Wiktor

Выбраныя вершы беларускага паэта Беласточчыны Віктара Шведа – не штодзённае выданне. Віктар Швед піша, у асноўным, на беларускай мове, гэты ж зборнік – вершы на польскай мове. Сабраныя ў зборніку творы перакладзены з беларускай як самім аўтарам, так і польскім паэтам Янам Лявончукам. Творы Віктара Шведа прысвечаны вясковаму жыццю, міжчалавечым адносінам, акаляючай нас прыродзе. Не выходзячы тэматычна па-за межы рэгіёна, а нават і выходз... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Вясёлка

Вясёлка

Дачушцы Натальцы прысвячаю

Швед Віктар

Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай кодавыя знакі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Вершы маралізатарска-дыдактычныя знаходзяцца па суседству з творамі рамантычнага... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Родны схоў

Родны схоў

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
Швед Віктар, Мая зялёная Зубровія

Мая зялёная Зубровія

Вершы

Швед Віктар

У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”. Адным з пачынальнікаў і самых актыўных удзельнікаў гэтага руху з’яўляецца паэт Віктар Швед – аўтар дзвюх кніжак вершаў, выдадзеных... Болей »


mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Дружба

Дружба

Швед Віктар

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям'і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з'яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Дзяцінства прыстань

Дзяцінства прыстань

Швед Віктар

Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак іншага выразу і вартасцей. Можна было іх лягчэй параўнаць і дайсці да нейкага канкрэтнага вываду. У гэтых адносінах аблягчыў ён заданне л... Болей »


Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар, Насустрач жыццю

Насустрач жыццю

Хрэстаматыя для VIII класа

Баршчэўскі Аляксандар, Швед Віктар

"Братцы мiлыя, дзецi Зямлi-маткi маей! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамi пагаварыць трохi аб нашай долi-нядолi, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самi, да i не адны мы, а ўсе людзi цёмныя "мужыцкай" завуць, а завецца яна "беларускай". (Багушэвіч Ф.) Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Швед Віктар, Жыццёвыя сцежкі

Жыццёвыя сцежкі

Швед Віктар

Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »


Швед Віктар :: Іншыя выданьні

Бэнэфіс Віктара Шведа (фота) (0)

08-11-2010, 14:04

85-гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі паэт з Беласточчыны Віктар Швед. На імпрэзу ў беластоцкай Ратушы сабраліся больш за 100 асобаў абсалютна розных узростаў. Госці віншавалі юбіляра, чыталі яго (...) Болей »

50 гадоў Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа (0)

02-04-2009, 23:21

Віктар Швед на канфэрэнцыі прысьвечанай 50-годзьдзю Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня Белавежа (...) Болей »

< Previous 1 Next >