Швед Віктар

Бэнэфіс Віктара Шведа (фота)

85-гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі паэт з Беласточчыны Віктар Швед. На імпрэзу ў беластоцкай Ратушы сабраліся больш за 100 асобаў абсалютна розных узростаў. Госці віншавалі юбіляра, чыталі яго вершы, спявалі песні, дарылі падарункі. Сам юбіляр кажа, што ўсё, чаго ён дасягнуў у жыцці, бярэ свой пачатак з дзяцінства: Націснуць, каб павялічыць...

– Маё дзяцінства было вельмі сумнае. Калі я меў некалькі месяцаў, то ў мяне развілася такое захворванне вачэй, што я не мог глянуць на святло. І калі ў чатыры гады мяне ўпершыню вывелі на панадворак, гэты свет мяне зачараваў, быццам я ў раі апынуўся. Гэтая захапленне спрычынілася відаць да таго, што я не мог не пісаць. Я заўсёды думкамі вяртаюся ў сваё дзяцінства. І вельмі люблю дзяцей, вельмі люблю пісаць для іх вершы, і дзеці мяне любяць, таму езджу з ахвотай на аўтарскія сустрэчы, якіх правёў звыш тысячы. Націснуць, каб павялічыць...

Аліна Ваўранюк (настаўніца, г. Беласток):

– Адказаць на пытанне, хто для мяне Віктар Швед складана. Фактычна мяне вучылі на вершах Віктара Шведа. Кожны з нас у свой час чытаў радкі пра „бацькоўскі парог”, ці чытаў верш „Мая маленькая айчына”.

Наталля Швед (дачка паэта):

– Ён вельмі ціхая, спакойная асоба. Заўсёды ў сваім свеце. Калі вы да нас зойдзеце ў хату, ён будзе сядзець з паперай і асадкай, будзе нешта запісваць, пра нешта думаць. Заўсёды глядзець недзе там, у неба, і калі гаворыце да яго – ён не чуе. Трэба яго штурхнуць, каб прабудзіць ад гэтага сну, у якім ён прыдумвае новыя гісторыі і новыя тэмы для вершаў. Націснуць, каб павялічыць...

Свой творчы шлях Віктар Швед распачаў публікацыяй на старонках штотыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” ў 1956 годзе. З таго часу паэт напісаў больш за 2500 вершаў. Ён адзін з заснавальнікаў і сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы „Белавежа”, сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Photo

Юбілей 85. годзьдзя Віктара Шведа 23.03.2010

  • Photo 1/38
  • Photo 2/38
  • Photo 3/38
  • Photo 4/38
  • Photo 5/38
  • Photo 6/38
  • Photo 7/38
  • Photo 8/38
  • Photo 9/38
  • Photo 10/38
  • Photo 11/38
  • Photo 12/38
  • Photo 13/38
  • Photo 14/38
  • Photo 15/38
  • Photo 16/38
  • Photo 17/38
  • Photo 18/38
  • Photo 19/38
  • Photo 20/38
  • Photo 21/38
  • Photo 22/38
  • Photo 23/38
  • Photo 24/38
  • Photo 25/38
  • Photo 26/38
  • Photo 27/38
  • Photo 28/38
  • Photo 29/38
  • Photo 30/38
  • Photo 31/38
  • Photo 32/38
  • Photo 33/38
  • Photo 34/38
  • Photo 35/38
  • Photo 36/38
  • Photo 37/38
  • Photo 38/38