![]() |
![]() |
Нарадзіўся я 10 верасня 1953 у вёсцы Беражное (Бэрэжнэ, як кажуць у нас), Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Іван таму, што 11 верасня свята – Іван Галавасек, Иоанн Креститель, Иоанн Предтеча. Штэйнер (правільна Shteinert) невыпадкова, у нашай вёсцы жывуць Пульманы, Цывісы, Кунштэлі, Гурклюсы, Руцы, Цуры, Цывісы, Байзерты (мой швагер, муж малодшай сястры, Байзерт У.М. – віцэ-адмірал ВМФ Расіі, намеснік камандуючага аднаго з баявых расійскіх флатоў – таксама з гэтай вёскі). Хаця паходжу са старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх, звесткі пра які пададзены ў нацыянальным гербоўніку.
Вёска Беражное выключная, як і наш раён Столінскі ў цэлым (адзін, пакуль, на Беларусі, дзе дэмаграфічная сітуацыя станоўчая). У 2008 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня яе першага згадавання афіцыйнага (дарэчы, у суседняй вёсцы Дубянец, якая ўваходзіць у склад нашага сельсавета, і дзе пахаваны мой дзед, бабуля, дзядзькі і цёткі, мясцовая царква налічвае амаль 300 гадоў (заснавана ў 1712 – уявіце сабе, драўляная, і не струхлела, не згарэла, выжыла). Як сведчаць паперы, завераныя пінскім князем, менавіта ў 1508 годзе пацвердзіў свае прывілеі на гэтыя землі пан П.П. Олеша. Зразумела, што самая вёска існавала і раней, як і славуты род Алешаў (Олешаў, гук О градуецца як у польскім, так і мясцовым вымаўленні), герб якіх – Брохавіч (звернуты налева чырвоны алень з каронай на шыі на агульным белым полі) – існаваў чатыры з паловай стагоддзі. Цяпер ад 15 пакаленняў слыннай фаміліі (ужываем у французскім разуменні слова) засталіся сядзіба ў Нова-Беражным і дзве магілы – адна, напаўразбураная, у сасновым бары на трасе Столін – Давыд-Гарадок, другая – на самым высокім месцы паміж Беражным і Рублём (таксама унікальнай вёскай, дзе ёсць дзве царквы і насельніцтва каля 10 тысяч), куды не даходзіць імклівая вада Гарыні ні ў якія паводкі. Некалі там стаяла надзвычай прыгожая царква з унікальнымі абразамі і кнігамі.
Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Навары... Болей »
Кніга прысвечана канцэпту голаду ў нацыянальнай і сусветнай мастацкай традыцыі. На аснове велізарнай колькасці яскравых прыкладаў з мастацкай літаратуры паказаны ўплыў дэфіцыту ежы на фармаванне светапогляду творцы, ягонае ўспрыманне і ўвасабленне рэчаіснасці, падкрэсліваецца цесная знітаванасць фізічнага стану пісьменніка з духоўнымі памкненнямі, паказана роля голаду ў жыцці грамадства розных часоў і народаў – ад антычнасці да сучасна... Болей »
У жартаўліва-саркастычным стылі апавядаецца аб дзіўнай гісторыі, што здарылася зусім нядаўна на Палессі, аб незвычайных учынках людзей, якія патрапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. На новым этапе эвалюцыі ўзнаўляюцца класічныя традыцыі народнай смехавой культуры, якія сведчаць, што чалавек зусім не змяніўся за апошнія дзве тысячы гадоў, як і не змяніліся ягоныя жаданні і жарсці, мары аб шчасці і радасці, надзеі на лепшую долю, дзеля зд... Болей »
У кнізе ўпершыню манаграфічна даследуецца творчасць выбітнога майстра еўрапейскага ўзроўню Алеся Разанава, паэзія якога захавала памяць пра іншую сапраўднасць, не існуючую ўжо для надзённай свядомасці. Яна дапамагае вярнуць нам страчаны зрок, страчаны слых і тым самым стаць “слушнымі” і “відушчымі”, знайсці дарогу да ісціны, бо ўсе людзі знаходзяцца на адной адлегласці ад Бога, але на рознай – да Бога. Болей »
Вадэвіль апавядае аб дзіўнай гісторыі, што здарылася на Палессі, і незвычайных учынках людзей, якія трапілі ў зачараванае кола яе ўплываў. У творы ўзнаўляюцца на новым этапе класічныя традыцыі народнай смехавой культуры. Болей »
Што будзе з беларускай літаратурай у эпоху глабалізацыі? Чаму беларус часцей плача, чым смяецца? Ці патрэбна нам “зверхлітаратура” і як яе стварыць? У чым сакрэт сапраўднага таленту? Што прымушае пісьменніка тварыць? Перад кім нясе ён адказнасць за свой дар? Сцежку да адказаў на гэтыя пытанні ў чарговы раз спрабуе даць прафесар Іван Штэйнер у сваёй кнізе. Пры афармленні кнігі выкарыстаны карціны: “Станьчык падчас балю ў двары каралевы Б... Болей »
2012 год - адметны для Беларусі, бо гэта і Год кнігі, і 6 жніўня гэтага года спаўняецца 495 гадоў беларускаму кнігадрукаванню. У п'есе Івана Штэйнера на фоне гісторыка-культурнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і ўсей Еўропы пачатку XVI стагоддзя паказана постаць славутага беларуса Францыска Скарыны - заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, асветніка-гуманіста эпохі Рэнесансу, чалавека рознабаковых талентаў і энцыклапедычны... Болей »
Сцэна ўяўляе сабой звычайны пакой з велізарнымі кніжнымі шафамі, які потым з дапамогай святла трансфармуецца. Шмат музыкі – класічнай, сярэднявечнай, сучаснай папсы, прыпевак. Наяўнасць танцаў і пантамім сведчыць аб выразным вадэвільным пачатку штукі. Праўда, некаторыя тэарэтыкі драматургіі лічаць, што вадэвіль сышоў са сцэны, саступіўшы месца мюзіклу. Дадзены твор і з’яўляецца спробай адраджэння добрага стагора класічнага вадэвіля Болей »
Вялікая літаратура стварае свайго Вялікага чытача. Тое самае можна сказаць і пра навукоўцу-літаратуразнаўцу, які стварае прафесійнага аматара беларускага прыгожага пісьменства, што атрымлівае асалоду ад чытання. Іван Штэйнер мае свайго чытача. І гэты чытач, добра ведаючы свайго любімага аўтара, лёгка пазнаючы яго па некалькіх сказах, выслоўях, манеры выказвання, імкліваму палёту думкі, тым не менш здзіўлены небывалай актыўнасцю яго публ... Болей »
У эсэ на фоне класічнай еўрапейскай філасофска-мастацкай традыцыі аналізуецца вобразна-выяўленчая спецыфіка гумарыстычна-сатырычных твораў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя; адзначаны найбольш значныя дасягненні нацыянальнай прозы ў засваенні адметнага жанру споведзі. Болей »