Штэйнер Іван

Нарадзіўся я 10 верасня 1953 у вёсцы Беражное (Бэрэжнэ, як кажуць у нас), Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Іван таму, што 11 верасня свята – Іван Галавасек, Иоанн Креститель, Иоанн Предтеча. Штэйнер (правільна Shteinert) невыпадкова, у нашай вёсцы жывуць Пульманы, Цывісы, Кунштэлі, Гурклюсы, Руцы, Цуры, Цывісы, Байзерты (мой швагер, муж малодшай сястры, Байзерт У.М. – віцэ-адмірал ВМФ Расіі, намеснік камандуючага аднаго з баявых расійскіх флатоў – таксама з гэтай вёскі). Хаця паходжу са старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх, звесткі пра які пададзены ў нацыянальным гербоўніку.

Вёска Беражное выключная, як і наш раён Столінскі ў цэлым (адзін, пакуль, на Беларусі, дзе дэмаграфічная сітуацыя станоўчая). У 2008 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня яе першага згадавання афіцыйнага (дарэчы, у суседняй вёсцы Дубянец, якая ўваходзіць у склад нашага сельсавета, і дзе пахаваны мой дзед, бабуля, дзядзькі і цёткі, мясцовая царква налічвае амаль 300 гадоў (заснавана ў 1712 – уявіце сабе, драўляная, і не струхлела, не згарэла, выжыла). Як сведчаць паперы, завераныя пінскім князем, менавіта ў 1508 годзе пацвердзіў свае прывілеі на гэтыя землі пан П.П. Олеша. Зразумела, што самая вёска існавала і раней, як і славуты род Алешаў (Олешаў, гук О градуецца як у польскім, так і мясцовым вымаўленні), герб якіх – Брохавіч (звернуты налева чырвоны алень з каронай на шыі на агульным белым полі) – існаваў чатыры з паловай стагоддзі. Цяпер ад 15 пакаленняў слыннай фаміліі (ужываем у французскім разуменні слова) засталіся сядзіба ў Нова-Беражным і дзве магілы – адна, напаўразбураная, у сасновым бары на трасе Столін – Давыд-Гарадок, другая – на самым высокім месцы паміж Беражным і Рублём (таксама унікальнай вёскай, дзе ёсць дзве царквы і насельніцтва каля 10 тысяч), куды не даходзіць імклівая вада Гарыні ні ў якія паводкі. Некалі там стаяла надзвычай прыгожая царква з унікальнымі абразамі і кнігамі.

З гэтага слыннага роду паходзіць вядомы рускі пісьменнік, тонкі стыліст, які так цудоўна адчуваў велізарныя вобразна-выяўленчыя патэнцыі великого русского языка (хаця і не лічыў яго родным) Юрый Карлавіч Олеша. Памяць пра сваё шляхецкае (дворянское) паходжанне заўсёды будзе падсвядома спадарожнічаць пісьменніку па жыцці. Вяртаючыся да вытокаў, ён згадвае:

“О моём отце знаю, что он был когда-то, до моего рождения, помещиком. Имение было порядочное, лесное, называлось «Юнище». Оно было продано моим отцом и его братом за крупную сумму денег, которая в течении нескольких лет была проиграна обоими в карты. Отголоски этой трагедии заполняют моё детство». Юнішча недалёка ад маёй вёскі, але бліжэй да Відзібора, дзе нарадзіўся адметны арыгінальны празаік А.Наварыч. А ў бліжэйшым Давыд-Гарадку нарадзіліся Г.Марчук, Л,Дранько-Майсюк, У.Глушакоў якіх, як і мяне, як У.Сенькаўца з суседняй, зусім блізкай Белавушы (Бологушы), цалавала, паводле слоў паэта-песенніка, любая Гарынь, самая няўрымслівая і хутка плынная рака Беларусі.

За Гарынню пачынаюцца слынныя балоты, за якімі ідзе канец свету, а потым пачынаецца Украіна. Невыпадкова ў нас натуральна гучыць і ўкраінскае слова. Мова рэгіёна адметная, калі мы яшчэ гаварылі на дыялекце (нейкае непрыгожае слова для нашай мілай гаворкі), то светлай памяці Васіль Дзмітрыевіч Ліцвінка, цудоўны фалькларыст і чалавек, у сваім Церабяжове (там якраз мытня) гаварыў амаль па-ўкраінску.

Бацька мой спяваў па-беларуску, па-украінску, па-польску, любіў рускія песні. Ён служыў у войску польскім у цяжкай артылерыі, ваяваў пад Торунем і Варшавай, трапіў у палон, а потым вярнуўся на берагі Гарыні.

Усё гэта паўплывала на характар маёй будучай навуковай дзейнасці. Пасля школы паступіў на філалагічны факультэт БДУ (1970-1975 год), дзе вучыўся ў А.Лойкі, Н.Гілевіча, І.Навуменкі, М.Ларчанкі, Р.Семашкевіча. Працаваў год дырэктарам Хатомельскай васьмігадовай школы, затым стала атабарыўся ў Гомелі, звязаўшы долю сваю з ГДУ імя Ф.Скарыны, дзе вучыўся ў аспірантуры ў арыгінальнага прафесара Міколы Грынчыка (светлая яму памяць), а затым замяніў таго пасля ад’езду ў Мінск на пасадзе загадчыка кафедры беларускай літаратуры, якой ужо кірую 25 гадоў, займаючыся праблемамі краязнаўства (выдаў кнігі “Крыніцы”, “Універсітэт літаратурны”, “Мазыр літаратурны”, “Речицкая лирическая”, “А прекрасней Речицы места не найти”, “Гомельщина олимпийская”), у суаўтарстве з членамі кафедры выдаў каля 10 зборнікаў рэгіянальнага фальклору. Аднак галоўны напрамак дзейнасці – даследаванне беларускай літаратуры ў славянскім і агульначалавечым кантэксце, класічная літаратура ў эпоху глабалізацыі і яе перспектывы ў гэтым зменлівым сусвеце. Гэтай праблеме прысвечаны дысертацыі. Кандыдацкая – “Беларусская балада: вытокі жанру і паэтычная структура” (1982), доктарская: “Беларуская балада ХХ стагоддзя ў святле славянскіх традыцый (1994), а таксама мае асноўныя манаграфіі, якіх налічваецца з дзесятак. У плане перспектыў – разгледзець беларускую паэзію і прозу на шырокім сусветным фоне і паказаць выключныя эстэтычныя вартасці нацыянальнай літаратуры.

 

Штэйнер Іван :: Publikacje

pdf
Штэйнер Іван, Ex promtu - ex proposito

Ex promtu - ex proposito

Штэйнер Іван

Вялікая літаратура стварае свайго Вялікага чытача. Тое самае можна сказаць і пра навукоўцу-літаратуразнаўцу, які стварае прафесійнага аматара беларускага прыгожага пісьменства, што атрымлівае асалоду ад чытання. Іван Штэйнер мае свайго чытача. І гэты чытач, добра ведаючы свайго любімага аўтара, лёгка пазнаючы яго па некалькіх сказах, выслоўях, манеры выказвання, імкліваму палёту думкі, тым не менш здзіўлены небывалай актыўнасцю яго публ... Więcej »


pdf
Штэйнер Іван, Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…

Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…

паэзія У. Караткевіча і класічныя традыцыі

Штэйнер Іван

У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэтычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце славянскіх і еўрапейскіх традыцый, паказана сувязь лірыкі паэта з класічным жывапісам і прозай, вылучаны асноўныя адметнасці паэтыкі. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Штэйнер Іван, Déjà vu bis

Déjà vu bis

Зборнік эсэ

Штэйнер Іван

Сталася прыкметай добрага тону сцвярджаць, што сучаснае літаратуразнаўства перажывае выразны метадалагічны крызіс. Прычым не ў рэгіянальным, а ў глабальным значэнні, бо значная частка не толькі айчынных, але і заходніх вучоных прыйшло да высновы, што не існуе ідэальнага інструментарыя для глыбокага, усебаковага і эфектыўнага даследавання з’яў прыгожага пісьменства. Тым больш, што сама літаратура як від мастацтва перажывае яшчэ болей глы... Więcej »


pdf
Штэйнер Іван, Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя

Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя

Вучэбны дапаможнік

Штэйнер Іван

Wiek XIX w rozwoju literatury białoruskiej charakteryzuje się wielokierunkowością. Powstanie tendencji odrodzeniowych literatury białoruskiej szło z dwóch kierunków na spotkanie ze sobą: z jednej strony, w środowisku wiejskim, które zachowało folklor i język przodków, zjawiali się poeci i utwory literackie, a drugiej strony – polskojęzyczni autorzy urodzeni na Białorusi, czerpiąc ze źródeł twórczości ludowej i podejmując tematykę narodo... Więcej »»


pdf
mobi
fb2
epub
Штэйнер Іван, Сусвет, убачаны здалёк

Сусвет, убачаны здалёк

Творчасць Георгія Марчука

Штэйнер Іван

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве на вялікім фактычным матэрыяле аналізуецца творчасць Георгія Марчука цікавага сучаснага раманіста, навеліста, драматурга, ураджэнца мястэчка Давыд-Гарадок. У даследаванні доказна i пераканаўча паказваецца дыялектыка ўзаемадзеяння рэгіянальнага i нацыянальнага ў мастацкім сусвеце пісьменніка. Прызначаецца навукоўцам, выкладчыкам i студэнтам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Штэйнер Іван, Déjà vu, або Успамін пра Будучыню

Déjà vu, або Успамін пра Будучыню

літаратурна-крытычныя артыкулы

Штэйнер Іван

У новую кнігу доктара філалагічных навук. прафесара І. Ф. Штэйнера ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, якія напрацягу апошніх гадоў друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Штэйнер Іван, Балада: Генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру

Балада: Генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцяў ВНУ

Штэйнер Іван

Bałada: Hieniezis, ewalucyja, pierspiektywy żanru, Sztajnier Iwan Fiodarawicz Ballada pojawiła się w literaturze białoruskiej na początku XIX wieku, do tej pory jako gatunek twórczości istniała w folklorze. Książka Iwana Sztajnera, naukowca i wykładowcy uniwersyteckiego, poświęcona jest gatunkowym osobliwościom tematycznym, fabularnym, kompozycyjnym, poetyce ballady, która okazała się jednym z najpopularniejszych gatunków w folklo... Więcej »»


pdf
Штэйнер Іван, Шматмоўная літаратура Беларусі

Шматмоўная літаратура Беларусі

Штэйнер Іван

Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і новага перыяду, але і вяла да таго, што з гісторыі літаратуры па сутнасці выпадалі цэлыя літаратурныя напрамкі і жанры, не гаворачы ўжо пра... Więcej »


…Пачуць, як лёсу валяцца муры

…Пачуць, як лёсу валяцца муры

Памяці Генадзя Кісялёва

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры». У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў. Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута. Ёсць... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 110

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

110

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Więcej »