Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка


Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.

Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.

Школьная бібліятэка :: Выданьні

Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім, Кніга першая

Каласы пад сярпом тваім

Раман

Караткевіч Уладзімір

Кніга першая гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» раскрывае перад чытачом маленства і юнацтва будучых герояў паўстання 1863—1864 гг., малюе іх душэўныя парывы і мары, свет іхняга кахання і сяброўства. Болей »


pdf
epub
Адамовіч Алесь, Партизаны

Партизаны

роман-дилогия

Адамовіч Алесь

Это широко известные романы о белорусских партизанах: "Война под крышами" и "Сыновья уходят в бой". На истории семьи Корзунов автор показывает, как в годы Отечественной войны поднялся на борьбу с фашистскими захватчиками советский народ, как мужественно защищал он завоевания Октября. Советские люди, оставшиеся на временно оккупированной врагом территории, не хотели быть в стороне от борьбы. Вскоре мать Александра Адамовича установила с... Болей »


Быкаў Васіль, Аповесці і апавяданні

Аповесці і апавяданні

Быкаў Васіль

У зборнік увайшлі аповесці «Жураўліны крык», «Абеліск» і апавяданні «Калі хочацца жыць...», «Адна ноч», «Сваякі», «Ранак-світанак», «Круты бераг ракі». У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікап Анчыннап вайны, у гарніле якіх выяўляецца мужнасць чалавека-змагара, яго духоўная падрыхтаванасць да подзвігу. Творы В. Быкава служаць высокім ідэалам дабра, свабоды і чалавечнасці. Болей »


Камедыі

Камедыі

Зборнік сучасных беларускіх п’ес

У зборнік увайшлі найбольш папулярныя творы беларускай драматургіі апошніх год. У камёдыях «Врама неўміручасці» К. Крапівы і «Амністыя» М. Матукоўскага ставяцца пытанні камуністычнага выхавання, сродкамі сатыры высмейваюцца антыподы камуністычнай маралі. У «Трыбунале» А. Макаёнка ў духу народнага лубка аўтар выяўляе своеасаблівыя жыццёвыя калізіі, якія нярэдка ўзнікалі ў працэсе барацьбы з фашысцкімі акупантамі ў суровыя дні Вялікай Айч... Болей »


Ад скарбаў роднае зямлі

Ад скарбаў роднае зямлі

Зборнік «Ад скарбаў роднае зямлі» складаюць лепшыя вершы і ўрыўкі з паэм, напісаныя беларускімі паэтамі за апошнія два дзесяцігоддзі. Многія з іх адлюстроўваюць неўміручы подзвіг савецкіх людзей у час Вялікай Айчыннай вайны, незагоеныя душэўныя раны ад жалю і болю па кожнаму чацвёртаму беларусу, які загінуў ад рук фашысцкіх нашэльцаў. Творы пра сённяшнюю рэчаіснасць славяць працоўныя поспехі савецкага народа ў будаўніцтве камунізма, вык... Болей »


Багдановіч Максім, Вершы, Выд. 2-е.

Вершы

Багдановіч Максім

У зборнік уключаны лепшыя творы паэзіі М. Багдановіча аб прыгажосці прыроды, жыцці працоўнага народа, яго змаганні за леншую долю. Болей »


Вольскі Віталі, Месяц за месяцам

Месяц за месяцам

Вольскі Віталі

У кнізе даюцца навукова-папулярныя звесткі аб багацці і прыгажосці беларускай прыроды, аб разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету, аб сезонных зменах, якія адбываюцца ў прыродзе. Кніга разлічана на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. Яна абудзіць любоў да роднага краю і навучыць іх берагчы і ахоўваць прыродныя багацці. Болей »


Кірэенка Кастусь, Прысяга

Прысяга

Вершы і паэмы

Кірэенка Кастусь

Кастусь Кірэенка для дзяцей і юнацтва піша шмат і цікава. Яго вершы і паэмы вучаць дзяцей любіць Радзіму, паважаць чалавека працы, адкрываюць дзівосны свет навакольнай рэчаіснасці, захопліваюць рамантыкай подзвігу, выхоўваюць актыўна-творчае стаўленне да жыцця. Аб гэтым гаворыцца на асобных старонках паэм «Алёнчына школа», «Зялёнае рэха», «Урачыстая песня» і ў вершах «Караблі», «Конь Даватара», «Зіма ў лесе», «Даліна чабору», «Дарога ба... Болей »


pdf
Куляшоў Аркадзь, Вершы і паэмы

Вершы і паэмы

Куляшоў Аркадзь

З імем Аркадзя Куляшова звязаны многія найболын яскравыя старонкі развіцця беларускай паэзіі ваеннага і пасляваеннага часу. У яго патрыятычных вершах і паэмах з вялікай мастацкай сілай раскрыты гераізм савецкага чалавека (...) у барацьбе за лепшую будучышо ўсяго чалавецтва. (з Уступу) Болей »


Глебка Пятро, Пад сцягам перамогі

Пад сцягам перамогі

Выбраныя вершы і паэмы

Глебка Пятро

Пятро Глебка нарадзіўся 06.07.1905 г. у вёсцы Вялікая Ўса Ўздзенскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Ўздзенскай сямігодкі (1923) працаваў сакратаром сельсавета. У 1924 г. паступіў у Менскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1928-1930). Пас... Болей »