Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка


Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.

Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.

Школьная бібліятэка :: Publikacje

Гарэцкі Максім, Зарэцкі Міхась, Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні / Вязьмо: Раман

Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Ап...

Гарэцкі Максім, Зарэцкі Міхась

Аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы» (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» — вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму. Więcej »


Быкаў Васіль, Знак бяды

Знак бяды

Аповесць

Быкаў Васіль

У аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Więcej »


Галавач Платон, Праз гады

Праз гады

Раман

Галавач Платон

У рамане Платона Галавача (1903—1937), якога не мінуў лёс многіх рэпрэсіраваных сталінскім рэжымам, адлюстравана жыццё дарэвалюцыйнай беларускай вёскі, развіццё рэвалюцыйнага руху, калектывізацыя, пачатак так званага сацыялістычнага будаўніцтва. Więcej »


pdf
epub
Шамякін Іван, Петраград — Брэст

Петраград — Брэст

Гістарычны раман

Шамякін Іван

Раман народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна расказвае аб тым складаным перыядзе гісторыі Савецкай дзяржавы, калі ў надзвычай цяжкіх для краіны абставінах заключаўся Брэсцкі мір. У творы найбольш поўна праявіліся ідэйна-мастацкая маштабнасць, партыйная заўзятасць і грамадзянская смеласць пісьменніка, які даў шырокую панараму рэвалюцыйнага руху мас Więcej »


Навуменка Iван, Сасна пры дарозе

Сасна пры дарозе

Раман

Навуменка Iван

Раман «Сасна пры дарозе» апавядае пра першы год Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў, пра барацьбу савецкіх людзей супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра першыя крокі партызанскага руху на Палессі. Аўтар паказвае моладзь, учарашніх школьні-каў, якіх напаткала ваеннае ліхалецце. Więcej »


pdf
Быкаў Васіль, Дажыць да світання

Дажыць да світання

Аповесці

Быкаў Васіль

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск». Więcej »


Старажытная беларуская літаратура

Старажытная беларуская літаратура

Зборнік: для старэйшага школьнага ўзросту

У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асвстнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш. Гэта - палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Więcej »


pdf
mobi
fb2
epub
Адамовіч Алесь, Хатынская аповесць

Хатынская аповесць

Адамовіч Алесь

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы,— гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка. Więcej »


Вытокі

Вытокі

Творы беларускіх пісьмеянікаў XIX ст.

У кнізе сабраны творы беларускіх пісьменнікаў XIX стагоддзя — Я. Чачота, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф, Багушэвіча, Я. Лучыны і інш, а таксама ананімныя вершы, паэмы. Зборнік дасць школьнікам уяўленне аб асноўных ідэйных і мастацкіх асаблівасцях беларускай літаратуры мінулага стагоддзя. Więcej »


Багдановіч Максім, Вершы

Вершы

Для сярэд. і ст. школ. узросту

Багдановіч Максім

У зборнік увайшлі лепшыя творы аднаго з таленавіцейшых беларускіх паэтаў, а таксама ўзоры яго перакладчыцкай работы. Więcej »