Шатыловіч Дзмітры

Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.

У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро “Орбіс” і іншых. Беларускія, польскія і расейскія вершы пачаў пісаць у 1940 годзе, а друкавацца – пад канец 1957-га на старонках штотыднёвіку “Ніва”, затым у літаратурных альманахах, “Беларускіх календарах”. Сябра Саюзу польскіх літаратараў, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы, срэбным крыжам заслугі ды іншымі мэдалямі. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Этуды падарожжа”, “Маё Падляшша”, “Хвалі часу”, “Вясёлка над імглою”, “Струмені лёсу”, “Асеньнія промні”,“Янтарныя віры”, “Гронкі надзеі”, “Ліхтар уражаньняў”,“Подых хвілін”, “У ціхай лагуне”. “Забытая паляна”, “Вясновы гай”i ў перакладзе на польскую мову – “Rezonanse pamieci”, “Patos jesienny” і “Echa wrazen”. У кнігах “У новай айчыне”, “Пакаленьне вайны”, “Час трывогі і надзеі”, выдадзеных “Нівай” у Беластоку, сабраныя ягоныя ўспаміны да 1955 года. Пазьнейшыя ўспаміны друкаваліся і друкуюцца ў “Czasopisie”.

Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.

 

Шатыловіч Дзмітры :: Publications

Альманах Беларус, 2013

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... More »


pdf
Альманах Беларус, 2010

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае біблія... More »


pdf
mp3
Час трывогі і надзеі

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

The Time of Anxiety and Hope is the last book of the four-book series The Daily Life of Belarusians in the Bialystok Area covering the post-World War II period from 1944 to 1956. Just like the previous books of the series, it is based on accounts of Podlasie residents interviewed by Niva weekly journalists. It seemed that the war and occupation was over and it was time to rebuild the country and return to normality. But armed groups c... More »»


pdf
Пакаленне вайны

Пакаленне вайны

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў перыяд вайны і акупацыі (1939-1944)

War Generation is the third book of the four-book series The Daily Life of Belarusians in the Bialystok Area covering World War II and occupation from 1939 to 1944. Just like the previous books of the series, it is based on accounts of witnesses to past events. People interviewed for the book were teenagers and children during the war. Their perceptions of the world and adventures under the occupation fill the book with emotions and ext... More »»


pdf
У новай айчыне

У новай айчыне

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў міжваенны перыяд

In New Native Land In New Native Land is the second book of The Daily Life of Belarusians in the Bialystok Area series launched by the Niva weekly's program board. The book is about the return to Podlasia of those residents who took refuge in 1915. Coming back was not easy and often impossible. Those who returned from far-away places to their native land found burned-down villages, the ruined economy and flourishing weeds. They had t... More »»


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... More »


pdf
Тэрмапілы, 21

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

21

– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... More »


pdf
Тэрмапілы, 20

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

20

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай, абыякавай. Дзесьці і так то ўжо быў завяршальны момант скарачэння, а дакладней чысткі выдавецтва. Праведзенай новым кіраўніцтвам Дз... More »


pdf
Тэрмапілы, 19

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

19

У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў рамане. На абмеркаванні, у ліку іншых, у абарону і падтрымку «Каласоў» выступіў і я. Па заканчэнні гаворкі, ужо на вуліцы, мой калега па к... More »


pdf
Czasopis, 3/2009

Czasopis

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne

3/2009

* „Pięć minut” Michałowa. Rozmowa z Markiem Nazarko, burmistrzem Michałowa. * Czy coś zawdzięczamy „Solidarności”? * Grudki – osada w puszczy * I tak to życie płynie... 17 * Minął miesiąc. W regionie. * Oficer trzech armii. 3 * Opinie, cytaty * Żydzi w Orli we wspomnieniach sąsiadow! * Быў у нас такі дохтар... * Васільковы россып паэта. * Календарыюм. Сакавік – гадоў таму. 440 * Кра... More »


First   Previous   [3-4]   Next   Last