![]() |
![]() |
Шатыловіч Дзьмітры нарадзіўся 8 лістапада 1926 года ў вёсцы Чаромха ў Беластоцкім ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў шэсьць клясаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасьля, да чэрвеня 1941 года, вучыўся ў Бельску-Падляскім у сярэдняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 года быў вывезены на прымусовую працу ва Ўсходнюю Прусію пад горад Гайльсбэрг. Пасьля прыходу туды Чырвонай арміі, у лютым 1945-га, быў сілаю ўключаны ў яе шэрагі і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь у Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 года вярнуўся з Бабруйску дамоў і паступіў у 4-ю клясу Беларускай гімназіі ў Бельску-Падляскім, якую закончыў у чэрвені 1946 года. У сувязі з тым, што польскія ўлады ў жніўні 1946-га ліквідавалі Беларускі ліцэй у Бельску-Падляскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Бельску-Падляскім, які скончыў у чэрвені 1948-га і быў накіраваны Міністэрствам асьветы ў Варшаве ў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут, які закончыў у сьнежні 1953 года, атрымаўшы ў Польшчы дыплём магістра інжынэра-электрыка-аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 года пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы, і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузьле ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара.
У вольны час працаваў гідам замежных экскурсій у польскім турыстычным бюро “Орбіс” і іншых. Беларускія, польскія і расейскія вершы пачаў пісаць у 1940 годзе, а друкавацца – пад канец 1957-га на старонках штотыднёвіку “Ніва”, затым у літаратурных альманахах, “Беларускіх календарах”. Сябра Саюзу польскіх літаратараў, ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджаны кавалерскім крыжам ордэна адраджэньня Польшчы, срэбным крыжам заслугі ды іншымі мэдалямі. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Этуды падарожжа”, “Маё Падляшша”, “Хвалі часу”, “Вясёлка над імглою”, “Струмені лёсу”, “Асеньнія промні”,“Янтарныя віры”, “Гронкі надзеі”, “Ліхтар уражаньняў”,“Подых хвілін”, “У ціхай лагуне”. “Забытая паляна”, “Вясновы гай”i ў перакладзе на польскую мову – “Rezonanse pamieci”, “Patos jesienny” і “Echa wrazen”. У кнігах “У новай айчыне”, “Пакаленьне вайны”, “Час трывогі і надзеі”, выдадзеных “Нівай” у Беластоку, сабраныя ягоныя ўспаміны да 1955 года. Пазьнейшыя ўспаміны друкаваліся і друкуюцца ў “Czasopisie”.
Памёр 21 лютага 2020 г. у Варшаве.
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. Więcej »
Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. Więcej »
Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагне... Więcej »
Zbiorek wierszy Dymitra Szatyłowicza „Rezonanse pamięci” wyszedł w 2006 roku i zawiera autorskie przekłady z języka białoruskiego na polski wierszy z wcześniejszych wydań: „Eciudy padarożża”, „Majo Padlaszsza”, a także niektórych wierszy z późniejszych tomików. Prezentowane wiersze związane są z podróżami autora do Francji, Turcji, Grecji, Indii i podróży po kraju. Dzięki poezji poznajemy życie poety, jego działalność, a także wielką mi... Więcej »»
Zbiór wierszy Dymitra Szatyłowicza „Asieńnija promni” dzieli się na kilka rozdziałów: Ekskursja u minułaje, U rozny czas, Wierszy u albomy, Saniety u albomy, Rahnieda – połackaja kniażna. Wiersze z rozdziałów „Wierszy u albomy” i „Saniety u albomy” były napisane w latach 1947-1953. Gdy autor odnalazł je w swym archiwum, to po korekcie włączył do zbiorku. Inne wiersze to wspomnienia z Podlasia, antywojenne, historyczne, liryczne i dotyka... Więcej »»
Зборнік быў надрукаваны ў 2005 годзе. Аднак знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў намнога раней. Першыя тры вершы былі напісаныя у 1945 г. у вайсковым шпіталі ў Зеебургу. Яны былі знойдзены недаўно ў дамашнім куфары і пасля карэктуры ўвайшлі ў зборнік. Такі сам лёс спаткаў чатыры вершы ў IV раздзеле "Вучнёўскае зачараванне", якія былі напісаны ў 1946 г. У зборніку ёсць іншыя вершы з ваенных успамінаў аўтара, як "Астрог" ці "Уласаве... Więcej »
Зборнік быў надрукаваны ў 2004 годзе. Знаходзяцца ў ім вершы, якія аўтар напісаў год і тры гады раней. Напрыклад верш "Крывадушнасць" быў напісаны ў 2001 г., як пратэст супраць тадышніх улад з Беластока, якія не дазвалялі сем’ям забітых бандытамі ПАС Рамуальда Райса праваслаўных вазакоў, каб на помніку пастаўленаму на іх магіле ў Бельску-Падляшскім было напісана прозвішшча іх забойцаў у лесе пад Старымі Пухаламі. Верш гэты раней увайшоў... Więcej »
Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх храмах у гэтых мясцовасцях, калі працаваў на кантракце пры будове электрастанцыі ў Бакара у 1986-88 гадах. Więcej »
Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед, ён напісаў напачатку ўступ да гэтага зборніка. Вершы ў зборніку аўтар прысявціў тэме Падляшша, яго роднай вёсцы, і ваколі... Więcej »
Зборнік „Эцюды падарожжа” быў надрукаваны ў 1991 г., аднак ён быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 4 гады. Амаль усе вершы зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы” і ў каляндарах БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі паэт Віктар Швед. Ён напісаў на пачатку зборніка ўступ да яго. Вершы ў зборніку аўтар пасвяціў тэмам, якія зацікавілі яго ў час падарожжа і асобам, я... Więcej »