Петрушкевіч Ала

Ала Петрушкевіч - кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Шчонава Карэліцкага раёна. Закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская філалогія), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Працавала на кафедры беларускай літаратуры ГрДУ. Паэтка, празаік, літаратуразнаўца. Аўтарка звыш трохста літаратуразнаўчых артыкулаў, кнігі вершаў “Пярсцёнак”, літаратуразнаўчых выданняў, між якіх “Наталля Арсеннева. Шлях да Беларусі”, “Іду па слядах”, “Пра творы і творцаў, “Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай”, кнігаў прозы “Пра тое, што люблю”, “Шчонаўскія абразкі”, “Антанёва”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Петрушкевіч Ала :: Выданьні

epub
Кеда Альжбета, Успаміны эсбээмаўкі

Успаміны эсбээмаўкі

Кеда Альжбета

Алена Паўлаўна Новік, дзявочае прозвішча Грыцкевіч, з вёскі Воўца, што недалёка ад майго Шчонава... Жыве ў Любчы, куды пераехала з сям’ёю ў 1963 годзе. Сямнаццаць гадоў адпрацавала медсястрою ў Райцаўскім шпіталі. З гэтай незвычайнай асобай пазнаёмілася, калі яна ўжо мела дзевяноста чатыры гады. Светлая, жыццярадасная, разумная, памяць захавала незвычайную. Многія едуць да яе, каб паслухаць. Падаю тут некаторыя згадкі дарагой мне эсбээм... Болей »


pdf
Кеда Альжбета, Шчонаўскія абразкі

Шчонаўскія абразкі

кніга прозы

Кеда Альжбета

Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб не страцілася, з верай, што напісанае застанецца. Адрасавана найперш тым, каго цікавіць жыццё ў беларускіх вёсках. Болей »


pdf
Кеда Альжбета, Пра тое, што люблю

Пра тое, што люблю

кніга прозы

Кеда Альжбета

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


epub
Кеда Альжбета, У Яраслаўлі

У Яраслаўлі

Апавяданне

Кеда Альжбета

Сёння яна абавязкова падыдзе да яго і спытае. Пра што? Няважна. Галоўнае падысці. Асмеліцца. Столькі мае спытаць! Ці ён з Вільні? Чаму зараз у Яраслаўлі? Што гэта за кніга – “Вянок”? За апошні месяц ледзьве не штодня назірала за ім у гэтай бібліятэцы. Ягоны стол ля вакна. Яна аблюбавала сабе месца праз адзін шэраг, крыху далей да сцяны, таксама насупраць вакна, адкуль магла бачыць кожны ягоны рух. Не, Наталля прыходзіла ў бібліятэку Дзя... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай

Старонкі Гарадзеншчыны літаратурнай

Дапаможнік

Петрушкевіч Ала

Кніга – вынік шматгадовай працы аўтаркі, даследчыцы літаратурнай Гарадзеншчыны, першая старонка якое – спадчына філаматаў, узгадаваных у гэтым Краі, апошняя прысвечана з’яўленню сучаснага альманаха «Новы замак». Творчасць Э. Ажэшкі, А. Пашкевіч, Л. Сівіцкай, Л. Геніюш, А. Карпюка, В. Быкава, Д. Бічэль і многіх іншых пісьменнікаў даследуецца ў кнізе. Адлюстравана і повязь з Гародняй нашаніўскіх класікаў Я. Купалы і М. Багдановіча. Адраса... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Наталля Арсеннева

Наталля Арсеннева

Шлях да Беларусі

Петрушкевіч Ала

Гэта першая ў айчынным літаратуразнаўстве манаграфія-кніга, у якой даследуецца творчасць беларускай паэткі-эмігранткі Наталлі Арсенневай, што плённа працавала ў літаратуры яшчэ ў заходнебеларускі перыяд. Два раздзелы кнігі даволі поўна асвятляюць розныя аспекты паэтычнай спадчыны: творчасць паэткі ў кантэксце часу і ў кантэксце айчыннай літаратуры, дзе поруч з ёю бачацца постаці М. Багдановіча, Л. Геніюш, М. Танка і інш. Адрасавана студ... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах

Дапаможнік па аднайменным спецкурсе для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

Петрушкевіч Ала

У дапаможнік да спецкурса «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах» уключаны планы асноўных тэмаў, што прапаноўваюцца студэнтам для засваення, артыкулы пра адметныя старонкі жыцця і творчасці А. Міцкевіча, Э. Ажэшкі, літаратурныя партрэты вядомых пісьменнікаў нашага краю: А. Карпюка, Д. Бічэль, багаты бібліяграфічны матэрыял. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства, хто ж... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя

Некаторыя старонкі беларускай літаратуры пачатку ХХ ...

дапаможнік

Петрушкевіч Ала

Змест кнігі склалі літаратуразнаўчыя даследаванні: артыкулы, эсэ пра надзвычай плённы перыяд развіцця нашага прыгожага пісьменства – пачатак ХХст. – час Адраджэння беларускай культуры, літаратуры. У цэнтры ўвагі аўтара – творчасць Я. Купалы, А. Пашкевіч, М. Багдановіча, Я. Коласа, З. Бядулі і іншых прадстаўнікоў літаратуры таго часу. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Пра творы і творцаў

Пра творы і творцаў

Літаратурна-крытычныя, метадычныя артыкулы

Петрушкевіч Ала

У кнігу ўвайшлі літаратурна-крытычныя артыкулы, у якіх аўтарка выказвае свой погляд на многія цікавыя з’явы літаратурнага жыцця. Раздзел «Вучуся вучыць» складаюць метадычныя працы ў дапамогу выкладчыкам літаратуры. Выданне адрасуецца настаўнікам, студэнтам і ўсім тым, хто цікавіцца беларускай літаратурай. Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа

Творчасць пісьменнікаў беларускага замежжа

Метадычныя рэкамендацыі па спецкурсу

Петрушкевіч Ала

Творчасць беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў да параўнальна нядаўняга часу - белая пляма ў айчыннай літаратуры, старонка, закрытая жалезнай завесай. На шчасце для ўсіх беларусаў вяртаюцца з нябыту многія слынныя імёны творцаў, якія раней ганьбаваліся. Становіцца нашым духоўным набыткам іх творчая спадчына. Адна з выразных прыкмет нацыянальнага Адраджэння - памкненне да духоўнага аб'яднання беларусаў свету ў незалежнасці, хто на якой адл... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя