Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч (нар. 30 сакавіка 1931 г., вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі літаратуразнавец, краязнавец.
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1954 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1957 г. — аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта. Працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (у 1968—1974 гг. загадчыкам кафедры, затым дацэнтам), з 1978 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры, з 1990 г. — дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кандыдат філалагічных навук (1963). Прафесар (1994). Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006).Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Узнагароджаны дзяржаўнымі медалямі. Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 16 кніг. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Bialoruskie Zeszyty Historyczne», газетах «Літаратура і мастацтва», «Літаратурная Беларусь», «Культура», «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Народная воля», «Наша ніва», «Гродзенская праўда» і інш., энцыклапедыях, навуковых зборніках. Працаваў на кафедры літаратуры Гродзенскага педінстытута імя Я.Купалы ў 1957—1968 гг., на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я.Купалы ў 1968—1990 гг. (у 1968—1974 — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры гэтага ўніверсітэта ў 1990—2006 гг. (у 1991—2001 гг. — загадчыкам кафедры), на кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму ў 2006—2013 гг., на кафедры турызму і культурнай спадчыны ў 2013—2017 гг. Падрыхтаваў як навуковы кіраўнік аспірантаў 3-х кандыдатаў навук.
Старшыня Гродзенскай арганізацыі «Ветэраны Адраджэння»(2004—2014). Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1989—2001 і з 2005). Вёў на Гродзенскай абласной студыі тэлебачання штомесячную перадачу «Кнігарня» (1973—1974 і 1976—1989).
Выступае ў галіне крытыкі і літаратуразнаўства з 1958 г. Артыкулы, гісторыка-літаратурныя і краязнаўчыя даследаванні, рэцэнзіі друкаваліся ў альманахах, навуковых зборніках, энцыклапедычных выданнях, перыядычным друку. Выдаў кнігу «Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Гісторыі беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981).
Крыніца: be.wikipedia.org
Аляксей Пяткевіч памёр у Горадні 11 сакавіка 2022 г.
Укладальнік – старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі ТБМ, сябар Рады ТБМ, прафесар Аляксей Пяткевіч. Каляндар утрымоўвае ўсе найважнейшыя даты з гісторыі Беларусі і Гарадзеншчыны, а таксама массу фактычнага матэрыялу для краязнаўцаў і аматараў Беларушчыны. More »
Зборнік складаецца з артыкулаў, рэцэнзій, літаратурных партрэтаў, большасць з якіх друкавалася апошнім часам. У іх раскрываюцца праблемы культурнага жыцця заходняга рэгіёну Беларусі, пераважна Гродзеншчыны, паказваюцца значныя з'явы і постаці гэтага жыцця. More »
У даследаванні прасочваецца гісторыя рукапіснай i друкаванай кнігі, выдавецкай справы, перыёдыкі ў гродзенскім рэгіёне ад XIII да пачатку XX стагоддзя. Інфармацыя будзе карыснай для краязнаўцаў, гісторыкаў культуры i ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Гродзеншчыны. Рэцэнзентам працы выступіў кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Трацяк Іван Іванавіч. More »
Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. More »
Прафесар Гродзенскага універсітэта Аляксей Пяткевіч напісаў надзвычай багатую на факты і імёны кнігу пра літаратараў Прынёманскага краю, якія яшчэ са старажытных часоў пакідалі прыкметны след у шматнацыянальнай культуры Беларусі, цікава сцвярджаюць сябе ў творчасці і ў наш час. Гэтае выданне будзе цікава і карысна студэнтам і вучням, філолагам і гісторыкам, краязнаўцам і работнікам культуры, адукацыі, усім, хто цікавіцца гісторыяй, неа... More »
Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных людзей Слонімшчыны. More »
Чарговы выпуск гадавіка доўжыць традыцыйную тэму Беларускага нацыянальнага адраджэння, прадстаўленую творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, а таксама адпаведнай эпісталярыяй цягам, пераважна, XX стагоддзя. More »
У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. More »
Adam Mickiewicz's legacy is closely connected to Belarus. The public in Navahrudak continues to cherish memories of this poet and writer. The public in Poland remember Adam Mickiewicz and consider him a national hero, comparing with Pushkin in Russia. Lithuanians are fascinated with Romanticism. Adam Mickiewicz is part of the world cultural heritage nowadays. All the above-mentioned countries were native to Mickiewicz. The collection of... More »»
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »